заладо́ўваць

‘прыводзіць у парадак, падпраўляць, рыхтаваць, укладаць што-небудзь; складаць, загружаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заладо́ўваю заладо́ўваем
2-я ас. заладо́ўваеш заладо́ўваеце
3-я ас. заладо́ўвае заладо́ўваюць
Прошлы час
м. заладо́ўваў заладо́ўвалі
ж. заладо́ўвала
н. заладо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. заладо́ўвай заладо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заладо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

анатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Скласці (складаць) анатацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

копни́ть несов., с.-х. склада́ць у ко́пы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; незак., што і без дап.

Складаць у стагі салому, сена і пад.

Ён араў і стагаваў гадамі.

|| наз. стагава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калькулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

Складаць, рабіць калькуляцыю. Калькуляваць кошт прадукцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праграмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -ва́ны; незак., што (спец.).

Складаць і запісваць спецыяльным кодам праграму для ЭВМ.

|| зак. запраграмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -ва́ны.

|| наз. праграмава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паскла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Скласці ўсё, многае.

П. сена ў копы.

2. і без дап. Складаць (складваць) некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́даць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. кінуць.

2. што. Складаць у стог (сена, салому).

К. стог.

Кідаць грошы на вецер — неашчадна расходаваць, дарэмна траціць.

|| наз. кіда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канспектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Складаць канспект чаго‑н. Канспектаваць кнігу. Канспектаваць лекцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарпава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., што.

Складаць у торцы (тарпы). Тарпаваць жыта. Тарпаваць авёс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)