пасе́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак., што.

1. гл. сеяць.

2. Змясціць мікраарганізмы ў пажыўнае асяроддзе (спец.).

3. Згубіць (разм.).

Дзе ты пасеяў шапку?

|| наз. пасе́ў, -е́ву, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., чаго.

Разм. Сеяць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́янне ср.

1. се́яние;

2. се́яние, просе́ивание;

1, 2 см. се́яць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зароня́ть несов.

1. кі́даць; закіда́ць;

2. се́яць, выкліка́ць, узбуджа́ць; см. зарони́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Малосей, палес. моло́сей ’малако ў рыб’ (Крыв.). Да малача́й7 (гл.). Другая частка слова ‑сей пад уплывам народнай этымалогіі ад сеяць (насенне) > ’сеяць семя ў час нерасту’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́меркаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак., што.

1. Знайсці, адшукаць шляхам дакладнага разліку, выгадаць.

В. грошы на рамонт кватэры.

В. свабодную гадзіну.

2. Выбраць зручны момант.

3. Правільна разлічыць, загадзя вызначыць.

Усё вымеркавалі, дзе што будзем садзіць і сеяць.

|| незак. вымярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пасява́цьсеяць (доўга)’, ’высяваць’ (Ян.). Дуратыўны дзеяслоў, утвораны ад сеяць (гл.); пашырэнне суфікса ‑ва‑ ў сувязі з тым, што аснова дзеяслова заканчваецца на галосны (параўн. быцьбываць, чуцьчуваць). Прыстаўка па‑ тут мае значэнне ’вы-’.⇉/

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предубежда́ть несов., уст. настро́йваць (прадузя́та); се́яць (выкліка́ць) прадузя́тую (няпра́вільную) ду́мку (по́гляд, перакана́нне); перако́нваць напе́рад;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уручну́ю, прысл.

Ручным спосабам, без выкарыстання машын. Шыць уручную. □ [Перчанка:] — Усё давялося рабіць уручную: араць, сеяць, касіць, жаць, малаціць. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыкарчо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выкарчаваць усё, многае. [Плакс:] — Перш чым сеяць, трэба падрыхтаваць глебу, трэба павыкарчоўваць старое карэнне... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)