вы́свеціць, ‑свеціць; зак.

Паказаўшыся адкуль‑н., пачаць свяціць; заззяць. Сонца высвецілася з-за хмар. □ Ужо і зоры высвецілі, а .. [Кастусь і Сымон] усё сядзелі і маўчалі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мігце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ці́ць; незак.

1. Ледзь свяціцца.

У акне мігцеў скупы агеньчык.

2. Свяціць няроўным бляскам.

За лесам мігцелі языкі полымя.

3. перан. З’яўляцца на кароткі час і зноў знікаць.

Мігцелі думкі ў галаве.

|| наз. мігце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злара́дства, ‑а, н.

Злая радасць пры няшчасці другіх. — Не надта ашчэрвайся, Ярмак. Голым пупам як свяціў, так і свяціць будзеш.., — аж прысеў Васіль у зларадстве. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

точи́тьIII несов. (выделять, источать), книжн., уст. сачы́ць, ліць, выдзяля́ць; (о свете, запахе) свяці́ць, па́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́снуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; незак.

1. Пераставаць гарэць, свяціць; тухнуць.

Свечка гасне.

2. перан. Слабець, чахнуць, знікаць.

Чалавек гасне ўвачавідкі.

Надзеі г.

|| зак. зага́снуць, -ну, -неш, -не; зага́с, -сла, -ні; пага́снуць, -ну, -неш, -не; пага́с, -сла; -ні і зга́снуць, -ну, -неш, -не; згас, -сла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мільгаце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -гаці́ць; незак.

1. Свяціць няроўным, перарывістым святлом; іскрыцца.

У далечыні мільгацелі агеньчыкі.

2. З’яўляцца ў полі зроку і знікаць, праносіцца перад вачыма.

Мільгацяць пералескі і нівы спелай збажыны.

3. перан. Хутка праносіцца ў памяці.

Думкі мільгацелі ў галаве.

|| наз. мільгаце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зага́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які перастаў гарэць, свяціць; патухлы. Загаслыя галавешкі. Загаслае вогнішча.

2. перан. Стомлены (пра вочы, погляд). Вочы запалі глыбока пад бровы і глядзелі адтуль абыякава, пустыя і загаслыя. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасвяці́ць, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.

1. каго-што. Прапусціць праз што‑н. святло. Прасвяціць курынае яйцо. // Пры дапамозе рэнтгенаўскіх праменяў зрабіць бачнымі ўнутраныя органы каго‑, чаго‑н. Прасвяціць лёгкія.

2. Свяціць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свянці́ць, свянчу, свенціш, свенціць; незак., што.

Тое, што і свяціць ​2. На вербніцу мая маці брала дубец, што распускаўся ў бутэлечцы на акне, свянціла ў касцёле і, вярнуўшыся дадому, сцёбала мяне па нагах і прыгаварвала. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кірдзе́ць ’ледзь гарэць, слаба свяціць’ (ТС). Незразумела. Магчыма, з балт. ^ kur dėti (літ. kurti ’гарэць’, pakurdineti ’падпальваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)