Вясёланка, вясёлонка ’святліца’ (брасл., Карскі, Труды) — рэгіянальнае ўтварэнне ад вясёлы (гл.) са значэннем ’светлы’, параўн. рус. калуж. весёлая ночьсветлая, месячная ноч’, вясёлка ’адкрытае месца, якое асвятляецца і саграваецца сонцам’, і памяншальна-ласкальнага суф. ‑он‑к‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэферэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Асоба, якая складае або чытае дзе‑н. рэферат.

2. Службовая асоба, якая з’яўляецца дакладчыкам або кансультантам па пэўных пытаннях. — Кацар быў спецыяліст, светлая галава, найлепшы рэферэнт па эканоміцы. Шамякін.

[Ад лац. referens, referentis — паведамляючы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абліцо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліцоўваць — абліцаваць.

2. Слой будаўнічага матэрыялу, які пакрывае паверхню асноўнага матэрыялу (для трываласці і прыгажосці). Светлая абліцоўка надавала.. [дому] лёгкасць, у гэты дом хацелася зайсці. Шахавец. // Матэрыял, якім абліцоўваюць. Керамічная абліцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пля́міна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і пляма (у 1 знач.). [Андрэйка] абліў паперу чарнілам, зрабіўшы чорную пляміну велічынёю з медны пятак. Бядуля. За акном на снезе светлая пляміна акна, на пляміне ягоны [Панаваў] цень і далей густая цемра і мёртвыя, глухія гукі ночы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смара́гдавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да смарагду. Смарагдавы колер. // Зроблены са смарагду; са смарагдам. Смарагдавы пярсцёнак. Смарагдавая брошка.

2. Падобны на смарагд, такі, як у смарагду. Заглядае бярозка ў акно, уся прасякнутая сонцам, стройная і светлая ў сваім смарагдавым убранні. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́са, ‑ы, ж.

Тое, што і паласа (у 1, 2 і 4 знач.). Паласа жалеза. □ Светлая палова на ўсходзе высока паднялася над зямлёй. Шахавец. Палоса наша вузкая, і я, не пытаючы нават у дзеда, ведаў, што з яе можна зрабіць толькі адзін загон. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́йчык, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да заяц.

2. Светлая пляма на чым‑н. ад сонечнага прамяня, адбітага бліскучай паверхняй. Сонца прабіваецца сюды [у зараснік] скупа, зайчыкамі блішчыць то на лістку, то на кавалачку чорнай вільготнай зямлі. Мележ. Сонечна зайчык трапіў на шкельцы акуляраў, рознакаляровай вясёлкай мільгануў па сцяне. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Святлі́ца ‘светлы чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Стан., Сл. ПЗБ, Шат., Касп., Бяльк.; віц., Хрэст. дыял.), светлі́цасветлая, прасторная хата’ (ТС). Укр. светли́ця, рус. светли́ца, польск. świetlica, чэш. světnice, ст.-чэш. svět(l)nice ‘тс’. Ад светлы (гл.), г. зн. ‘хата або пакой, дзе не было печы ў процілегласць “курной” хаце’; гл. Брукнер, 535; Махэк₂, 596.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пуцяві́на, ‑ы, ж.

Паэт. Шлях, дарога. Эх, сябры, не блага Успомніць час ад часу Пра баі, адвагу, Пра паходы нашы І агледзець святам Свой шынель і боты, У якіх багата Пуцявін прайшоў ты. Танк. Я зноў хачу зірнуць назад Пад тыя стрэхі родных хат, Дзе зачалася пуцявіна, Дзяцінства светлая часіна... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праступі́ць, ‑ступіць; зак.

Выступіць знутры на паверхню, прасачыцца наверх. Палкавы камісар ішоў пахістваючыся. Праз бінт на руках усё больш праступала крыві. Лупсякоў. // Выступіць, паказацца праз што‑н. Коратка падстрыжаныя валасы ў .. [Кіры] трохі раскудлаціліся, на смуглых шчоках праступіў румянец. Карпаў. // Стаць злёгку бачным. Потым у яго вачах у цемрадзі праступіла светлая пляма. Кандрат здагадаўся, што гэта сядзела Параска. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)