Вёртка ’доўгі гнуткі лут’ (лаг., КЭС), рус. арханг. вёрткасвердзел’, кастр. ’яма печы для выпальвання вапны’. Адпрыметнікавае ўтварэнне да вярцець (гл.) < vьrtěti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́бельсвердзел’ (ТСБМ, Мядзв., Янк., Жд. 3, Касп., Арх. Вяр., ТС), тэ́быль ‘тс’ (драг., Жыв. сл.), ты́бель ‘тс’ (Пятк. 1), тэ́бяль ‘драўляны шып’, ‘свердзел’ (Сцяшк., Скарбы), ту́бель, ты́бель, тэ́баль, тэ́бэль, тэ́бяль (Сл. ПЗБ), тэ́бель, тэ́бел, тэ́болсвердзел’, ‘драўляны гвозд, шпунт’ (ТС). Праз польскую мову, дзе tybel ‘драўляны гвозд, якім злучаюць часткі драўляных вырабаў’, рэдка ‘свердзел’, што, у сваю чаргу, з с.-в.-ням. tübel ‘гвозд, калок’, якое выводзіцца са ст.-в.-ням. *(gi)tubili ‘выразка; стык; тое, што ўбілі’, ўрэшце ўзыходзіць да і.-е. *dheu̯bh‑, dhubh‑ ‘біць, дзяўбці; драўляны гвозд, клін’ (Köbler, Wörterbuch des althochdeutschen Sprachschatzen, Paderborn, 1993, 1098). Таго ж паходжання дзю́бель ‘прабойнік, клін, устаўка ў адтуліну’, што выводзіцца з н.-в.-ням. Dübel ‘гвозд, клін’, відаць, непасрэдна з нямецкай прафесійнай лексікі, магчыма, набліжанае да дзюба, дзюбаць. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 564; Вінцэнц. Сюды ж дзеяслоў тэблёваць ‘рабіць тэблем дзірку ў дрэве, свідраваць’ (ТС) і фанетычныя варыянты тэблёва́ты ‘тс’ (Сл. Брэс.), тэблява́ць ‘тс’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цэ́нтравы, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.). Цэнтравы пункт. // Які знаходзіцца ў цэнтры, у сярэдзіне. Цэнтравая лінія. Цэнтравыя адтуліны. Цэнтравы ігрок. // у знач. наз. цэ́нтравы, ‑ага, м. Адзін з ігракоў нападзення ў гульнях (у футбол, хакей і пад.).

2. Забяспечаны якім‑н. цэнтральным прыстасаваннем. Цэнтравы свердзел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пёрка 1, ‑а; Р мн. ‑рак; н.

Свердзел, які прымяняецца ў сталярскай справе.

пёрка 2, ‑а; Р мн. ‑рак; н.

1. Памянш. да пяро (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Доўгі вузкі ліст якой‑н. расліны. Пёрка часнаку. Пёрка цыбулі. □ Сіняватыя пёркі аўса радавалі вока мяккімі, прыемнымі пералівамі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́льба1 ’вал з ручкай, пры дапамозе якога дастаюць ваду са студні’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Мат. Гом.). Гл. корба, кольба < польск. kolba ’тс’.

Ко́льба2; ’свердзел’ (ТС). Гл. кольба1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́заўка1 ’пласцінчаты свердзел’ (Касп., Сцяшк.). Відавочна, з лёзаўка, утворанай з лязо, лёза. Да лёзіва2 (гл.).

Лізаўка2 ’абшыўка ў кажуху’ (хоц., Мат. Маг.). Рэгіянальнае ўтварэнне. Да лізаць ’пакрываць, абдаваць сабой’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэпа́н ‘інструмент для свідравання косці (чэрапа) пры трэпанацыі’ (ТСБМ). Праз польскую мову (trepan) з с.-лац. trepanum, якое са ст.-грэч. τρύπανονсвердзел’ < τρυπαω ‘свідрую’ (Голуб-Ліер, 488; SWO, 1980, 774). Сюды ж трэпана́цыя ‘хірургічная аперацыя — свідраванне косці з мэтай пранікнення да ачага хваробы’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рба1 ’ручка, якой прыводзяць у рух што-небудзь’ (ТСБМ, Нар. словатв.). Ням. Kurbe ’тс’ (там жа, 714), ’вялікі свердзел’ (Сцяшк.). Укр. корба ’тс’. Запазычанне праз польск. korba ’тс’ з ням. Kurbe ’тс’ (Слаўскі, 2, 474).

Ко́рба2 ’прылада ў студні’ (Жд. 2). Параўн. кольба (гл.). У гэтым спецыфічным значэнні запазычана праз польскую мову з с.-в.-ням. kurbe ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бураўсвердзел’ (Інстр. II). Рус. бура́в, укр. бура́в. Лічыцца запазычаннем (у рус. мове з XVI ст.) з цюрк. моў (тат. burau̯‑ < цюрк. bur‑ свідраваць’, bura‑, buraɣy і г. д.). Корш, AfslPh, 9, 494; Бернекер, 102; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 22; Фасмер, 1, 242–243; Шанскі, 1, Б, 228–229. Версія пра запазычанне з герм. моў (гл. бур) не пераконвае (яна ў Гараева, 33; Праабражэнскі, 1, 53; Рудніцкі, 257).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бор1 ’хваёвы лес’. Рус. бор, укр. бір, польск. bór, чэш. bor, балг. бор ’сасна’, серб.-харв. бо̑р ’тс’. Прасл. borъ ’хваёвы лес; сасна’. Лічыцца роднасным з герм. словамі: ст.-ісл. bǫrr, ст.-англ. bearu ’лес’, ст.-ісл. barr ’шыпулька елкі’, далей ст.-інд. bhr̥ṣṭíṣ ’вастрыё’. І.‑е. *bher‑: *bhor‑ ’быць вострым’. Першапачатковае значэнне *borъ‑ ’хваёвае дрэва, дрэва з іголкамі’. Траўтман, 26; Брукнер, AfslPh, 39, 4, 42, 139; Бернекер, 76; Праабражэнскі, 1, 39; Фасмер, 1, 193; Слаўскі, 1, 40. Наўрад ці слав. borъ — запазычанне з герм. *baru (гл. вышэй); аб магчымасці адваротнага запазычання гл. Мартынаў, Лекс. взаим., 108–112. Брукнер (там жа), а таксама Махэк₂ (60–61) (услед за А. Матлам) хочуць бачыць сувязь з слав. *bara ’багна’. Падрабязна пра borъ у слав. мовах Талстой, Геогр., 22–41.

Бор2свердзел’. Рус. бор. Запазычанне з ням. Bohr ’тс’ (а гэта да bohren свідраваць’). З той жа ням. крыніцы паходзіць і бурсвердзел’ (гл.). Розніца ў вакалізме можа тлумачыцца дыялектным нямецкім вымаўленнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)