цэнтравы, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.). Цэнтравы пункт. // Які знаходзіцца ў цэнтры, у сярэдзіне. Цэнтравая лінія. Цэнтравыя адтуліны. Цэнтравы ігрок. // у знач. наз. цэнтравы, ‑ага, м. Адзін з ігракоў нападзення ў гульнях (у футбол, хакей і пад.).

2. Забяспечаны якім‑н. цэнтральным прыстасаваннем. Цэнтравы свердзел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)