зго́дны, -ая, -ае; -дзен, -дна.

1. на што. Які выражае, дае згоду на што-н.

З. на ўсе ўмовы.

2. з кім-чым. Які прытрымліваецца з кім-н. адной думкі, адных поглядаў.

Я з ім не згодзен.

3. Які супадае з чым-н., падобны.

Сведкі далі згодныя паказанні.

4. Дружны, аднадушны.

Згоднае жыццё.

Жылі яны згодна (прысл.).

5. Стройны, гарманічны.

Згодныя спевы.

Згодна з чым, прыназ. з Т — у адпаведнасці з чым-н.

Згодна з законам.

|| наз. зго́днасць, -і, ж. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвінава́чанне, ‑я, н.

1. Прызнанне каго‑н. вінаватым у чым‑н. [Галена:] — Я тады набралася гора, пакуль не з’явіўся сам гэты хлопец і не папрасіў зняць абвінавачанне, бо ён памыліўся. Чорны. Адносна Лабановіча пракурор заўважыў, што гэты падсудны, хоць і мала фігуруе ў абвінавачанні, але, як гаворыць народная прыказка, — па абліччы апостал, а па зубах сабака. Колас.

2. Спец. Той бок у судовым працэсе, які абвінавачвае. Сведкі абвінавачання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.

Апытанне падследнага, сведкі і пад. для высвятлення чаго‑н., атрымання патрэбных звестак аб кім‑, чым‑н. Выклікаць на допыт. □ Допыт вёў Гнядкоў і рабіў гэта паважна, па ўсіх правілах. Шамякін. Немцы і пасаджаныя ў вёску паліцаі цягалі на допыт жонку Міхала і яго суседзяў. Васілевіч. // Разм. Настойлівае падрабязнае распытванне. Тут, вядома, пачаліся допыты: як і што, дзе быў, чаму загуляўся так позна? Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Запісаць, занесці на паперу ўсё, многае. Пазапісваць свае думкі.

2. Запісаць, нанесці на плёнку, пласцінку ўсё, многае. Пазапісваць песні.

3. Унесці ў спіс, рэестр і пад. усіх, многіх або ўсё, многае. [Сакратар райкома] пазапісваў іхнія прозвішчы і паабяцаў выклікаць, калі што-небудзь надарыцца. Карпюк. // Уключыць у лік каго‑н. усіх, многіх. Пазапісваць у сведкі.

4. Разм. Скласці дакумент аб перадачы каму‑н. усяго або часткі чаго‑н. Пазапісваць рэчы на сына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасве́дчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. што, аб чым і з дадан. сказам. Сцвердзіць, пацвердзіць, засведчыць што‑н. Малання .. таксама пасведчыла, што свята сёння. Колас. Ёсць старыя прычыны для новай размовы, Зоры гэта пасведчаць нам лепей, чым словы. Куляшоў. Не сохі і не ветракі пасведчылі аб сіле — мы спадарожніка з рукі, як голуба, пусцілі. Вялюгін.

2. Выступіць у ролі сведкі. — Дык мяне ж вёска ведае, чый я і калі радзіўся... [Настуля] можа пасведчыць, — гаварыў хлапец, не разумеючы і сам, што казаць далей... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паддопытны. Падследны насцярожана павярнуў галаву да сведкі. Шамякін. Абое падследных былі затрыманы непасрэдна на месцы замаху і зробленага не адмаўляюць. Мехаў.

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад следствам, паддопытны. Падследныя хуліганы. / у знач. наз. падсле́дны, ‑ага, м.; падсле́дная, ‑ай, ж. Напрактыкаваныя дэфензіўшчыкі адразу адчулі, што падследны страціў прытомнасць. Машара. А госць, што ўцёк, ты кажаш, Дык той — ні даць ні ўзяць — А быў упаўнаважан З мяне дазнанне зняць. Ну, ясна ж, ён з падследным За стол не мог сядаць. Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Све́тка (свѣтка) ‘сведка’ (Нас., Шымк. Собр.), сьве́тка ‘тс’, мн. л. светкі ‘тс’ (Бяльк.; петрык., Яшк. Мясц.): немашака светак (Сержп. Казкі), све́тка ‘тс’ (Сл. ПЗБ), свя́тка ‘тс’ (Скарбы), ст.-бел. свѣткисведкі’ (1450 г.), светок ‘сведка’ (XVI ст.). Апошняе, згодна з Карскім (1, 275), пад уплывам формы мн. л. свѣтки, ад яго, відаць, і свѣтчити, свѣтчу (1487 г.), што адлюстроўваюць аглушэнне д (Карскі, 1, 274; 2–3, 261), гл. сведчыць. Адсюль запазычана і літ. sviẽtkas ‘сведка’ (Буга, Rinkt., 2, 495), форма з ‑я‑ пад уплывам польск. świadek ‘сведка’. Сюды ж дыял. све́тчыць (свѣтчиць) ‘пацвярджаць; дапамагаць; даносіць’ (Нас.). Станкевіч (Язык, 643) бачыць тут корань ‑вет‑ (*‑vět‑), гл. веціць, адно са значэнняў якога было ‘гаварыць, абвяшчаць’, што, магчыма, паўплывала на першасную форму. Гл. сведка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Людзі, людэ ’людзі’, ’сяляне, рамеснікі, рабочыя’, ’пабочныя асобы’, ’асабовы склад войска’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ). Укр. лю́ди ’людзі’, ’просты люд’, ’мужчыны’, рус. лю́ди ’людзі’, ’падданыя’, ст.-рус. людиꙗ, люди ’вольныя людзі’, ’сведкі’, ’ніжэйшы слой грамадства’, ’падданыя, служба’, польск. ludzie ’людзі’, ст.-польск. ’падданыя’, ’сяляне’, каш. lëz̦e ’служанкі, слугі’, палаб. lʼäudʼe, н.-луж. luźe, в.-луж. ludźo, ludźe ’людзі’, ’публіка’; чэш. lidé, ст.-чэш. ľudé, ľudie, славац. ľudia, усх. ľuʒe ’тс’; славен. ljudjẹ̑ ’людзі, люд’, ’слугі’, серб.-харв. љу̑ди ’тс’, ’падданыя’, ’грамадзяне’, макед. луѓе ’людзі’, луди, људи ’сям’я’, балг. люде, люди, людйе, луге, лугьо́, ст.-слав. людиѥ. Прасл. lʼudьje < і.-е. *leudheies. Да люд (гл.) (Фасмер, 2, 545; Слаўскі, 4, 368–369; БЕР, 3, 577; Трубачоў, История терм., 168–170; Шустар-Шэўц, 12, 867).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыво́д 1, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыводзіць — прывесці (у 1 знач.).

2. Спец. Прымусовая дастаўка каго‑н. (абвінавачанага, сведкі і пад.) у выпадку адмаўлення прыйсці добраахвотна. // Арышт, затрыманне з дастаўкай у органы міліцыі або ў месца папярэдняга зняволення. Хуліган меў некалькі прыводаў.

прыво́д 2, ‑а, М ‑дзе, м.

Прылада для прывядзення ў рух якой‑н. машыны, механізма і пад. Электрычны прывод. Конны прывод. // Частка такой прылады ў выглядзе суцэльнага раменнага паса, які злучае машыну, механізм, станок і пад. з крыніцай энергіі. Дрэвы спілоўвалі і ручным спосабам і піламі з прыводам ад невялічкага маторчыка. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обвине́ние

1. абвінава́чанне, -ння ср.;

предъяви́ть обвине́ние прад’яві́ць абвінава́чанне;

вы́нести обвине́ние вы́несці абвінава́чанне;

2. (действие) абвінава́чанне, -ння ср.;

обвине́ние в преступле́нии абвінава́чанне ў злачы́нстве;

возводи́ть на кого́-л. обвине́ние в преступле́нии абвінава́чваць каго́е́будзь у злачы́нстве;

3. (обвиняющая сторона) абвінава́чанне, -ння ср.;

свиде́тели обвине́ния све́дкі абвінава́чання;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)