руга́ться

1. (браниться) ла́яцца;

2. (ссориться) свары́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жу́чыць

сварыцца на каго-небудзь, што-небудзь, дакараць, мучыць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. жу́чу жу́чым
2-я ас. жу́чыш жу́чыце
3-я ас. жу́чыць жу́чаць
Прошлы час
м. жу́чыў жу́чылі
ж. жу́чыла
н. жу́чыла
Загадны лад
2-я ас. жу́ч жу́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час жу́чачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ваява́ць, ваю́ю, ваю́еш, ваю́е; ваю́й; незак.

1. Весці вайну, удзельнічаць у вайне, змагацца.

В. да перамогі.

В. з недахопамі (перан.: змагацца).

2. перан. Сварыцца, буяніць.

Напіўся, вось і ваюе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ца́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

1. Хапацца рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад.

2. перан. Сварыцца, спрачацца.

Ц. з-за дробязі.

|| зак. паца́пацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пясо́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

Разм. Рэзка крытыкаваць, прабіраць, сварыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вздорить несов. (спорить) спрача́цца; (ссориться) свары́цца; (ругаться) ла́яцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жури́ть несов., разг. свары́цца (на каго); дакара́ць (каго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переру́гиваться несов., разг. ла́яцца, перакі́двацца ла́янкай; (ссориться) сва́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

муры́жыць

‘церці, няўмела вастрыць што-небудзь; сварыцца на каго-небудзь; мучыць каго-небудзь, тузаючы, торгаючы’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. муры́жу муры́жым
2-я ас. муры́жыш муры́жыце
3-я ас. муры́жыць муры́жаць
Прошлы час
м. муры́жыў муры́жылі
ж. муры́жыла
н. муры́жыла
Загадны лад
2-я ас. муры́ж муры́жце
Дзеепрыслоўе
цяп. час муры́жачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ла́яцца, ла́юся, ла́ешся, ла́ецца; ла́йся; незак.

1. Гаварыць лаянкавыя словы.

2. з кім і без дап. Сварыцца, зневажаць адзін аднаго грубымі, абразлівымі словамі.

|| зак. пала́яцца, -ла́юся, -ла́ешся, -ла́ецца; -ла́йся.

|| наз. ла́янне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)