плебе́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. У Старажытным Рыме: свабодны, але юрыдычна нераўнапраўны чалавек ніжэйшага саслоўя.

2. перан. Чалавек, які выйшаў з народа, не дваранскага паходжання.

|| прым. плебе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улучи́ть сов. вы́браць, знайсці́;

улучи́ть свобо́дное вре́мя вы́браць (знайсці́) во́льны (свабо́дны) час.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бесперашко́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае перашкод, не звязаны з імі; свабодны. Бесперашкодны доступ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіліко́з, ‑у, м.

Прафесійная хвароба, што выклікаецца працяглым удыханнем пылу, які ўтрымлівае свабодны двухвокіс крэмнію..

[Лац. silex, silicis — крэмень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семафо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сігнальнае прыстасаванне на чыгунцы, якое паведамляе, што пуць свабодны або заняты.

2. У флоце: спосаб зрокавай сігналізацыі флажкамі, рукамі або пры дыпамозе спецыяльнага апарата.

|| прым. семафо́рны, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свабодна...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «свабодны», напрыклад: свабоднаапорны, свабоднамалекулярны, свабоднападаючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёз ’зазор’ (гродз., Нар. сл.), лёзнысвабодны, нічым не заняты’ (Бяльк.), ’пусты, лёгкі’ (КЭС, лаг.), ’неказырны’ (Янк. I), сувалк. loźniak ’агароднік, бедны селянін, які жыве за вёскай’ (КСПГ), ст.-бел. лезный, лиозный, люзный ’вольны’ (з XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. luz (польск. luz, каш. loz, lóz ’вольнае месца’), luźnyсвабодны, разрознены’, якія паходзяць з ням. losсвабодны, з зазорам’ < ст.-в.-ням., с.-в.-ням. losсвабодны, расслаблены’, ’гарэзлівы’ (Слаўскі, 4, 393; Булыка, Запазыч., 192). Гл. яшчэ лёс2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свобо́дный

1. (пользующийся свободой) свабо́дны;

свобо́дные гра́ждане свабо́дныя грамадзя́не;

свобо́дный труд свабо́дная пра́ца;

2. (независимый, не связанный обязанностями) во́льны;

я челове́к свобо́дный я чалаве́к во́льны;

3. (располагающий временем, не занятый) свабо́дны, во́льны;

свобо́дный день свабо́дныо́льны) дзень;

4. (ненаполненный) паро́жні, пусты́;

свобо́дная посу́да паро́жні по́суд;

5. (не занятый кем-, чем-л.) свабо́дны, во́льны;

свобо́дное ме́сто свабо́днае (во́льнае) ме́сца;

6. (незатруднённый) лёгкі;

свобо́дное чте́ние в по́длиннике лёгкае чыта́нне ў арыгіна́ле;

7. (не стеснённый ограничениями, запретами, беспрепятственный) во́льны;

свобо́дный вы́бор во́льны вы́бар;

свобо́дный вход во́льны увахо́д;

сочине́ние на свобо́дную те́му сачыне́нне на во́льную тэ́му;

8. (просторный) прасто́рны, раско́шны;

свобо́дное пальто́ прасто́рнае (раско́шнае) паліто́;

9. (не туго стягивающий) сла́бкі;

свобо́дный по́яс сла́бкі по́яс;

10. (ни с чем не соединённый) хим. свабо́дны;

свобо́дный водоро́д свабо́дны вадаро́д;

свобо́дная профе́ссия уст. во́льная прафе́сія;

свобо́дный худо́жник (звание) дорев. во́льны маста́к;

свобо́дный аэроста́т ав. свабо́дны аэраста́т;

свобо́дный ве́ктор физ., мат. свабо́дны ве́ктар;

свобо́дная ко́вка мет. свабо́днае кава́нне;

свобо́дное паде́ние те́ла физ. свабо́днае падзе́нне це́ла;

свобо́дный член мат. свабо́дны член;

свобо́дный уда́р спорт. свабо́дны ўдар;

свобо́дное колесо́ (у велосипеда) свабо́днае ко́ла;

свобо́дные электро́ны физ. свабо́дныя электро́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гетэ́ра, ‑ы, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі — адукаваная незамужняя жанчына, якая вяла свабодны, незалежны спосаб жыцця.

2. Кніжн. Жанчына лёгкіх паводзін.

[Грэч. hetáira — сяброўка, палюбоўніца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незале́жны, -ая, -ае.

1. Які не залежыць ад каго-, чаго-н.; самастойны, свабодны.

Н. эксперт.

Н. чалавек.

2. Які выражае самастойнасць у чым-н.

Незалежныя думкі.

Трымаць сябе незалежна (прысл.).

3. Самастойны ў міжнародных адносінах; суверэнны.

Незалежная дзяржава.

|| наз. незале́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)