збуцве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які збуцвеў; сапрэлы, струхлелы, спарахнелы. Саламяныя стрэхі, крытыя шмат гадоў назад, асунуліся, паразлазіліся, паказвалі свае збуцвелыя рэбры і цёмныя правалы. Колас. Воддаль .. нахіліўся да зямлі зложаны .. даўнішні збуцвелы крыж, парахня-парахнёй. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мікі́ткі ў выразе пад мікі́ткі ’пад рэбры’ (Растарг.). Няясна. Магчыма, ад Мікі́та. Параўн. рус. сімб. микитки ’скулы’ (?), цвяр. никитки ’ўздыхавіна’, ’падрабрынне’, варон. ’бакі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэцэ́пкірэбры ў кошыку’ (ЛА, 4). Перанос значэння ад рацэ́пы ’клеткі’ (гл.) на перапляценне лазы ці лыка ў кошыку, а затым на аснову перапляцення.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парэ́брына ’тое ж, што і рабрына’ (ТСБМ, абл., Янк. 1), порэ́брина ’рабро ў кашы’ (ТС), порэбʼерэбры ў кошыку’ (З нар. сл., навагр.). Конфіксныя ўтварэнні ад рабро (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пересчита́ть сов.

1. (всё, многое) пералічы́ць, палічы́ць;

2. (заново) пералічы́ць;

пересчита́ть ко́сти (рёбра) кому-л. палічы́ць рэ́бры (каму-небудзь);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паку́рчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пакурчыць.

2. у знач. прым. Пагнуты, пакрыўлены, скурчаны. Усюды валяліся абгарэлыя, пакурчаныя рэбры вагонаў, перакуленыя, знявечаныя паравозы, .. узарваныя рэйкі... Шчарбатаў. У рэчку ўпалі пакурчаныя лісці, вецер пагнаў іх да чаротаў, што раслі навокал топкіх берагоў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пле́ўра ’дыяфрагма’ (бераст., б.-каш., ЛА, 1). У выніку пераносу значэння па сумежнасці з плеўра ’абалонка, што пакрывае лёгкія і сценкі грудной поласці’, якое з с.-лац. pleura < ст.-грэч. πλευρά ’бок’, πλευραίрэбры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухарэ́бры ’хударлявы, хілы’ (Касп., Янк. 3., Ян., Сцяшк. Сл., Мат. Маг.), сухорэ́бры ’тс’ (ТС), сухарэ́брык ’вельмі худы чалавек’ (Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’той, хто худы, у каго тырчаць рэбры’ (Янк. 2). Да сухі і рабро, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паадганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Адагнаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадганяць сабак. Паадганяць лодкі. □ Пад скурай у.. [каня] ходарам хадзілі рэбры, галава была панурая і ля вачэй яшчэ больш як калі раіліся мухі. А ён нават не сцепаў ужо галавою, каб паадганяць іх. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пукліцца, ‑ліцца; зак.

Разм.

1. Выдацца наперад; выпучыцца; набыць сферычную форму з вонкавага боку. Выпукліліся рэбры. Выпукліліся сіняватыя жылы на скронях. □ Вялікі рыначны пляц выпукліўся .. пакатым узгоркам сярод нізкіх драўляных хат ускраіны. Галавач.

2. перан. Вылучыцца, стаць выразным. Яўсеенка схаваўся ў людзях. Калі змоўк яго голас, — выпуклілася шчырасць яго гаворкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)