леў¹, ільва́ і (пасля галосных) льва, мн. ільвы́ і (пасля галосных) львы, ільво́ў (льво́ў), м.

1. Буйны драпежнік сямейства кашэчых з кароткай жаўтаватай поўсцю (і пышнай грывай у самцоў).

Рык ільва.

2. перан. Той, хто вызначаецца магутнай сілай, смеласцю, адвагай.

Марскі леў — жывёліна сямейства вушастых цюленяў.

Ільвіная доля — самая большая частка чаго-н.

|| прым. ільві́ны і (пасля галосных) льві́ны, -ая, -ае.

Ільвіны зеў (назва кветкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мыча́ние ср.

1. рыка́нне, -ння ср., мы́канне, -ння ср., рык, род. ры́ку м.;

2. перен., разг. мы́канне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каро́ва, -ы, мн. -ы, -ро́ў, ж.

Буйная свойская жывёліна, якая дае малако; самка быка, а таксама некаторых парод буйной рагатай жывёліны (лася, аленя, зубра).

Марская карова — вымерлае воднае млекакормячае атрада сірэн.

Дойная карова — пра крыніцу матэрыяльных даброт, якой звычайна карыстаюцца несумленныя людзі ў асабістых мэтах.

Як карова языком злізала каго-што (разм., жарт.) — хутка і бясследна знік, як і не было.

|| памянш. каро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

|| прым. каро́він, -а.

К. рык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пы́рка ’кукіш’: дай яму пырку (шальч., Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, пераноснае ад нырка ’курыца’ (гл. ныр2), параўн. рус. нырка ’penis’ (гл. Фасмер, 3, 420, ад нырять, пыр, гл. таксама Этимология–1997–1999, 50) і ’курыца’, што звязана з пырыць ’распіраць, пучыць’ (гл.), пра аднакарэнныя пашыраныя асновы *рык, *рьпкі‑ і пад. гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 312.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

леў 1, льва (ільва), м.

1. Буйны драпежнік сямейства кашэчых з кароткай жаўтаватай поўсцю і пышнай грывай у самцоў. Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва. Маўр.

2. перан. Той (тое), хто (што) вызначаецца магутнай сілай, смеласцю, адвагай і пад. Не коні, а львы.

•••

Марскі леў — марская жывёліна сямейства вушатых цюленяў.

леў 2, лёва, м.

Грашовая адзінка Народнай Рэспублікі Балгарыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́ркаць ’пырскаць’ (лід., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. “звонкі” варыянт пу́ргаць (гл.); сюды ж іранічнае пурка‑ вэтка ’матацыкл’ (лун., Сл. Брэс.); не выключана сувязь з літ. purkšti ’пырскаць; фыркаць’, якое, улічваючы лінгвагеаграфію, магло быць крыніцай запазычання. Аднак параўн. прасл. *рьгка(і, якое Трубачоў (Зб. памяці Талстога, 1, 312) ставіць у адзін рад з аднакарэннымі, як правіла пашыранымі, дзеяслоўнымі асновамі *рык, *рыІ-, *pьrsk‑ ’пырскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́мзаць, рэмзаць ’плакаць’ (пух., ганц., Сл. ПЗБ; калінк., Сцяшк. Сл.; БДА, 911), ’доўга і нудна гаварыць’ (маладз., Янк. Мат.), ’скрыпець’, ’плакаць’ (Крывіч, 12, 1926, 109), рус. ры́мза ’плакса’, рымо́нить ’раўсці, плакаць’. Чаргаваннем галосных звязана з рус. рюма, реветь, параўн. літ. riáumoja ’раўсці’, лат. rumor ’гул, гоман, мармытанне’, ст.-ісл. rymr ’шум, рык’, rymja ’раўсці, бурчаць’, грэч. ὠρῡ́μαι ’раву, галашу’ (Фасмер, 3, 528–529 з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чы́ста,

1. Прысл. да чысты.

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць чысціні, адсутнасць пылу, бруду дзе‑н. У хаце было чыста і акуратна. Колас. У зале чыста і ўтульна. Аркестр з акардэона, скрыпкі і флейты іграе венгерскія мелодыі. В. Вольскі.

3. у знач. параўнальнага злучн. Разм. Зусім як, быццам. [Параска:] — Ну чыста дзеці малыя! Да старасці будуць у забаўкі гуляць. Місько. Чыста звярыны рык разлёгся па двары. Гэта ўзбунтаваўся Гвація. Самуйлёнак.

•••

Увесь (уся, усё, усе) чыста гл. увесь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звяры́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да звера (у 1 знач.). Звярыныя сляды. Звярыны рык. □ А воўк, як бы насміхаецца з мяне, стаіць, пазірае, зачароўвае мяне сваім звярыным поглядам. Колас. // Такі, як у звера, уласцівы зверу. Твар яго быў жудасны: скрыўлены, зубы сціснутыя, у вачах — нейкія звярыныя іскры. Шамякін.

2. перан. Жорсткі, бязлітасны. Звярыная сутнасць фашызму. □ — Я добра ведаю, што да той пары, пакуль ты вырасцеш, не будзе на свеце звярынай улады багатых і ты шчасліва і спакойна пражывеш свой век. Самуйлёнак. // Надзвычай моцны. Звярыны страх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ры́каць, рыка́ты ’рыкаць, раўці’ (ТСБМ; шчуч., віл., докш., лід., астрав., бяроз., навагр., беласт., ліпск., Сл. ПЗБ; Сцяшк.; жытк., ветк., ельск., петр., калінк., Інстр. 2, 30; Гарэц., БДА, 891, Інстр. 3, 61), ры́каць ’рыкаць’ (ТС, Янк. 1), рыке́ля карова (ТС), ры́кнуць ’зарыкаць, рыкнуць’, ’злосна закрычаць (пра чалавека)’ (Бяльк.), ’рыкнуць, зараўці’ (ТС), рыку́ха ’карова’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. рыкати ’раўсці (пра валоў, ільвоў) (XVI ст.), ’брахаць’ (1653), ’пра мову лясных людзей’ (XVII ст.), руск. дыял. рыкать ’зваць, клікаць’, ’рыкаць’, укр. рика́ти, польск. ryczeć, славац. ryčať, чэш. ryčeti ’раўсці’, в.-луж. ryčeć, н.-луж. rycaś, славен. ríkati, серб.-харв. ри̏карык’, ’рокат’, ’шум’, ри́кати, балг. ри́кам ’рыкаю, кашляю’, ст.-слав. рыкати; са старажытным вакалізмам: славен. rȗk ’цечка ў аленяў’, rúčati ’раўсці’, в.-луж. ručeć. Прасл. *rykati: *ryčati (< *ryketi) ’раўсці’, ’рыкаць’, ’крычаць’. І.‑е. гукапераймальны корань *reu‑: *rou‑: *rŭ (бел. раўсці́) з пашыральнікам ‑k‑: *reuk: *ruk. Параўн. літ. rukti ’рычэць’, а таксама rẽkti ’крычаць’, лат. rûkt ’бурчаць’, ст.-в.-ням. ruhen (*ruhjan), с.-в.-ням. rohen ’раўсці, рохкаць’, англасакс. rýn ’раўсці’, с.-ірл. ruchtрык’, лац. rumor, ravus, raucus (Фасмер, 5, 527–528; Скок, 3, 142; БЕР, 6, 256; Чарных, 2, 132; Брукнер, 472). Ст.-бел. рыкунья, рыкуня, рикунья ’даглядчыца жывёлы’ (1539) лічыцца запазычаннем з літоўcкай мовы, параўн. літ. rykune (Булыка, Запаз., 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)