ры́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ры́к
Р. ры́ку
Д. ры́ку
В. ры́к
Т. ры́кам
М. ры́ку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рык, -у, м.

Моцны працяглы роў (хатніх жывёл); дзікі роў, злоснае рыканне (лясных жывёл).

Р. каровы.

Ільвіны р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рык рык, род. ры́ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рык (род. ры́ку) м.

1. (о рогатом скоте) мыча́ние ср.; рёв; рык, ры́кание ср.;

2. (о зверях) рык, рыча́ние ср.; см. рыка́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рык, ‑у, м.

Моцны працяглы напружаны роў (жывёл). Выпушчаныя з хлявоў каровы, агалошваючы наваколле мычаннем, рыкам, ашалела несліся ў сасоннік. Навуменка. // Дзікі роў, злоснае рыканне (лясных жывёл). Мядзведзі выходзілі з пушчы і сваім рыкам наводзілі жудасць на людзей. Хромчанка. Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рык м. Brüllen n -s, Gebrüll n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Рык 1 ’роў жывёлы’ (ТСБМ), ст.-бел. рыкание, рыканье (Скар.), руск. рык, польск. ryk, славац. ryk, чэш. ryk, славен. rik, серб.-харв. рик, ри̏ка ’рык’, ’рокат’, ’шум’, балг. рик. Прасл. *rykъ адвербальнае ўтварэнне ад *rykati (> бел. ры́каць) (БЕР, 6, 255).

Рык 2 ’тоўсты брус’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Няясна.

Рык 3 ’вадзяны вол’ (добр.). Утворана безафіксальным спосабам ад ры́каць (гл.), як бай ад ба́яць, чос ад часа́ць (Сцяцко, Афікс. наз., 262–263).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́кі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ры́кі
Р. Ры́к
Ры́каў
Д. Ры́кам
В. Ры́кі
Т. Ры́камі
М. Ры́ках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

bellow​1 [ˈbeləʊ] n. рык, роў (таксама перан.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фа́брыка, -і, ДМ -рыцы, мн. -і, -рык, ж.

Прамысловае прадпрыемства з машынным спосабам вытворчасці.

Кандытарская ф.

Ф. дзіцячых цацак.

|| прым. фабры́чны, -ая, -ае.

Ф. гудок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)