запо́зна, прысл.

Разм. Занадта позна. Рыбак схамянуўся і пацягнуў. Запозна, — вуда з пустым кручком. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыбало́ў, ‑лова, м.

1. Той, хто ловіць рыбу (вудай, перамётам і пад.). З зялёных запыленых вагонаў выходзілі дачнікі, грыбнікі, рыбаловы. Навуменка.

2. Тое, што і рыбак. [Кузьма] быў такі заўзяты і ўдалы рыбак, што вопытныя старыя рыбаловы ахвотна раіліся з ім і бралі з сабой. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Развязаць, паслабіць шнуроўку. Расшнураваць чаравікі. □ Падскочыў рыбак, адным рыўком расшнураваў дно [куля] і кінуўся прэч, каб не задавіла. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыба́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Жан. да рыбак.

2. Жонка рыбака. Доўга рыбачка ў сяле Будзе адна сумаваць. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жардаго́н ’гарэза’ (Касп.). Рус. калін. жерздогонрыбак, які ловіць рыбу пад ільдом, працягваючы жэрдкай невад з адной палонкі ў другую’. Ад першаснага вытворча-рыбацкага тэрміну, прадстаўленага ў рус., перанос на агульнаацэначнае абазначэнне чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Ахоўваць, сцерагчы каго‑, што‑н. Вартаваць грамадскае дабро. □ Вартуй свой край з усіх старон; Шануй, як скарб любімы. Глебка.

2. Падсцерагаць, чакаць з’яўлення каго‑, чаго‑н. Павярні ты направа, К гэтай сіняй вярбе: Прытаілася ў травах, Смерць вартуе цябе. Бялевіч. Рыбак не спіць, рыбак не дрэмле, А ўсё вартуе зручны час. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыба́лка1 ’рыбная лоўля’ (ТСБМ). Ад ры́ба (гл.)

Рыба́лка2рыбак’ (Нас., Ян., Бяльк.; гом., Нар. словатв.; КЭС), ’чайка’ (хойн.), ’крачка балотная’ (Байк. і Некр.). Ад рыба́лка1 (гл.). Перанос назвы працэсу на ўтваральніка дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарпа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Прылада, пасудзіна для чэрпання. — Ты ідзі пакуль з лодкі ваду вычарпай, — распарадзіўся рыбак, — чарпалка там ёсць. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прада́жніцтва, ‑а, н.

Прадажніцкія паводзіны, учынкі. Безумоўна, ад страху ці нянавісці людзі здольныя на самае чорнае прадажніцтва, але Рыбак, здаецца, не быў ворагам, таксама як не быў баязліўцам. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жо́рсткасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць жорсткага (у 1–5 знач.). Жорсткасць характару. Жорсткасць вады. □ Сядзіць рыбак і ловіць словы Аб панскай жорсткасць тупой. Колас.

2. Спец. Здольнасць супраціўляцца ўтварэнню дэфармацыі. Жорсткасць матэрыялаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)