ро́лік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Невялікае металічнае колца на ножцы стала, крэсла, ложка, раяля для зручнасці перасоўвання.
2. Фарфоравы ізалятар у выглядзе шпулькі для замацавання на ім шнура электраправодкі.
3. Вярчальная частка механізма ў выглядзе невялікага цыліндра, шпулькі (спец.).
4. Тое, што і рол (у 2 знач.).
5. мн. Род канькоў на колцах для катання на гладкай паверхні.
Катацца на роліках.
|| прым. ро́лікавы, -ая, -ае.
Р. падшыпнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
го́цаць і го́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. З шумам скакаць, падскокваць. Свістуноў гоцаў упрысядкі перад Раманам Раманавічам, запрашаючы яго ў круг. Паўлаў. — Не гоцай ты, — спыніла Ганка хлапца, які пачаў танцаваць рок-н-рол. Прокша. Зрэдку праходзіла конка; з гары коні гоцкалі трухам, а пад гару напіналіся як маглі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́льня 1 ’памяшканне на папяровай фабрыцы, дзе ўстаноўлена машына для размолу валакністых матэрыялаў’ (ТСБМ). Да рол (гл.).
Ро́льня 2 ’соткі ў полі’ (Жд. 1) ’большая палова прысядзібнага ўчастка калгасніка ў полі, які кожны год даецца на новым месцы’ (стаўб., шчуч., Яшк.) — у выніку кантамінацыі слоў роля ’ралля’ і рольнік ’земляроб’, альбо ў выніку распадабнення ‑лʼ > ‑нʼ‑: ро́льля (з ралля́) > ро́льня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)