разрабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.

1. Апрацаваўшы, падрыхтаваць для выкарыстання, зрабіць прыгодным на што‑н., для чаго‑н. Прыйшлі на карчы, на імшары, колькі поту, пакуты разам паклалі, пакуль разрабілі. Скрыган.

2. Расшырыць шляхам апрацоўкі. Разрабіць дзірку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Расправіць, разраўняць, прыгладзіць грэбенем (валасы). Павел пашыўся, расчасаў свае густыя чорныя валасы. Гроднеў. Васіль Бусыга расчасаў акуратна чорную бараду. Колас.

расчаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Сякерай высечы, расшырыць адтуліну (у дрэве).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.

1. Стаць больш шырокім, расшырыцца.

Трэшчына пашырылася.

2. Павялічыцца ў колькасці, аб’ёме.

Вытворчасць пашырылася.

3. Стаць вядомым многім, распаўсюдзіцца.

Чуткі хутка пашырыліся.

4. Расшырыць кола свайго дзеяння, ахапіць сабой.

Пашырылася камп’ютарызацыя беларускіх школ.

5. перан. Стаць больш шырокім па змесце, узмацніцца, паглыбіцца.

Кругагляд пашырыўся.

|| незак. пашыра́цца, -а́ецца.

|| наз. пашырэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшы́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расшырыць.

2. у знач. прым. Павялічаны, больш поўны па складу, па зместу. Расшыраны сход. Расшыраная праграма.

3. у знач. прым. Залішне свабодны, які дапускае адступленне ад літаральнага разумення. Расшыранае тлумачэнне закона.

•••

Расшыранае ўзнаўленне гл. узнаўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшырэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшыраць — расшырыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расшырацца — расшырыцца. // Паталагічнае павелічэнне памераў (сэрца, сасудаў і пад.). Расшырэнне вен.

2. Расшыраная частка чаго‑н. Труба з расшырэннем.

•••

Расшырэнне Сусвету — павелічэнне з цягам часу адлегласці паміж касмічнымі аб’ектамі (зоркамі, галактыкамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Выточваючы, расшырыць, паглыбіць. Растачыць дэталь.

растачы́ць 2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Згрызці, праесці, патачыць скрозь, у многіх месцах. Шашаль растачыў сцяну.

растачы́ць 3, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Прытачыўшы, зрабіць большым, шырэйшым. Растачыць каўнер кашулі. □ Чакаючы нявестку ў хату, Стары Хамёнак перасыпаў гумно, растачыў яго для тых снапоў, што прыйдуць разам з новым сем’янінам. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздви́нуть сов.

1. рассу́нуць, мног. парассо́ўваць, расста́віць, мног. парастаўля́ць;

2. (отвести, отклонить в противоположные стороны) расхіну́ць, мног. парасхіна́ць;

3. (расширить, увеличить в размерах) расшы́рыць, пашы́рыць; см. раздвига́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Зрабіць больш шырокім; расшырыць. Пашырыць вокны. Пашырыць вуліцу. □ Пад скалой была даволі прыкметная западзіна. Яе вось хлопчыкі і вырашылі паглыбіць і пашырыць. Бяганская.

2. Павялічыць у колькасці, у аб’ёме. Пашырыць завод. □ [Лундзін:] — На той год яшчэ пашырым кармавую базу і адпаведна — павялічым колькасць кароў. Палтаран. // Зрабіць больш поўным, рознабаковым; паглыбіць. Пашырыць кола інтарэсаў. □ Выступленні хору перад салдатамі, перад жыхарамі горада, выезды з канцэртамі ў мястэчкі пашырылі мой дзіцячы кругагляд. А. Александровіч.

3. Зрабіць што‑н. шырока вядомым, даступным многім, пазнаёміць з чым‑н. многіх. Пашырыць перадавы вопыт. □ [Сымон:] Перш за ўсё трэба пашырыць ідэі камунізма сярод шырокіх пластоў народа. Колас. Голас Зыгмунта гучаў суха: — Згода. Значыць, мы павінны пашырыць погляд, прыняты цяпер большасцю рады, сярод памяркоўных. Караткевіч.

4. Расшырыць кола дзеяння чаго‑н. Пашырыць наватарскі пачын па ўсёй рэспубліцы. □ Тым часам падполле Віленшчыны адрадзілася і нават пашырыла свой уплыў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разла́ты (разла́тый) ’сукаваты’ (Юрч. СНЛ), параўн. балг. разлат (ръзлат) ’роўны, расшыраны’, ’неглыбокі (пра пасудзіну)’, рус. дыял. разла́тый ’які расшыраецца, паступова павялічваецца ў шырыню’. Мяркулава (Очерки, 29) звязвае апошняе слова з укр. лататий ’шырокі’, рус. лата́тый горошек ’рагаты гарошак, які тырчыць у розныя бакі’ і далей з ла́та, ла́тка ’кусок матэрыі, латка’. Аднак для этымалогіі слова істотнае значэнне мае дзеяслоўная ізалекса, параўн. рус. разла́тить ’шырока растапырыць’ (разан.) і серб.-харв. razlatitiрасшырыць, шырока адкрыць’, вытворнае ад latiti ’схапіць, сціснуць’ (Цыхун, БЛ, 5, 49). Апошняе да *latiti, роднаснае *latati і, нарэшце, *lětati (ЭССЯ, 14, 48–49), гл. лятаць, лата3. Пра адносіны *latiti і *lātāti гл. спец. Рыкаў, Зб. Лекаву, 325–327; пра сувязь *latiti і letěti гл. Немец, Slavia, 66, 319–324. Адносна ст.-слав. разлатыи гл. Геродас, Slavia, 49, 397–398.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пашы́рыцца, ‑рыцца; зак.

1. Стаць больш шырокім; расшырыцца. Трэшчына пашырылася. □ Паляна нібы пашырылася, цемень адступіла ў бакі. Сіняўскі.

2. Павялічыцца ў колькасці, у аб’ёме. Былы Гальвасаўскі млын пашырыўся на чатыры колы. Чорны. // Стаць больш поўным, рознабаковым. У тэматычных адносінах круг творчасці Ул. Дубоўкі значна пашырыўся. Глебка.

3. Стаць вядомым многім, распаўсюдзіцца. Хутка слава пра Маніну градку пашырылася далёка за межы ўласнага агароду. Якімовіч.

4. Расшырыць кола свайго дзеяння, ахапіць сабой. Пакуль хвароба не пашырылася, трэба было тэрмінова ізаляваць усіх хворых і зрабіць у хатах дэзінфекцыю. Шамякін. У новай пяцігодцы кінасетка Мінска пашырыцца. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)