прозяба́ть несов.

1. книжн., уст. (расти) расці́, усхо́дзіць, прараста́ць;

2. (влачить жалкое существование) гібе́ць, марне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выга́рышча, ‑а, н.

Выгаралае месца ў лесе, на балоце; пажарышча. Дождж абмые выгарышча — трава пойдзе маладая расці. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разга́ціцца, ‑гаціцца; незак.

Разм. Расці разгатым, стаяць разгатым. Крыху ўбок ад .. [лагчыны], на мяжы, разгацілася адвечная, старая дзічка. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святлолюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які можа добра расці і развівацца толькі ва ўмовах сонечнага святла. Святлолюбівыя пароды дрэў. Святлолюбівыя культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадалю́б, ‑а, м.

1. Вадзяны жук атрада цвердакрылых.

2. Пра расліну, якая спажывае многа вады, любіць расці ў вільготных мясцінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́сцірасці’: ні рэслі агуркі, а потым сталі рэсць (навагр., Сл. ПЗБ). Славацк. rasť ’тс’. Да расці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гадавацца, расці, вырастаць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бязба́цькавіч, ‑а, м.

Разм. Той, хто жыве, выхоўваецца без бацькі; сірата. [Параска:] — Сыночак ты мой харошы, цураецца цябе твой бацька. Бязбацькавічам будзеш расці... Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскашава́цца, -шу́юся, -шу́ешся, -шу́ецца; -шу́йся; незак. (разм.).

1. Жыць у раскошы, мець усяго ў дастатку.

2. і (рэдка) зак. Жыць (пачаць жыць) або размяшчацца (размясціцца) дзе-н. вельмі свабодна, на вялікай плошчы.

Раскашуецца адна ў такой вялікай кватэры.

3. перан. Буйна расці на прыволлі.

Раскашуецца пад плотам крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каржакаве́ць, ‑ее; незак.

Расці каржакаватым, з нізкім сукаватым ствалом (пра дрэва). Многа дрэў чахне на балоце, не ідуць у рост, а ліпяць, каржакавеюць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)