распаўсю́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад распаўсюдзіць.
2. у знач. прым. Звычайны, пашыраны. Распаўсюджаныя віды раслін. Распаўсюджаная думка. □ У тую вайну .. [хвароба скуры] была вельмі распаўсюджаная хвароба. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распасце́рці, -стру́, -стрэ́ш, -стрэ́; -стро́м, -страце́, -стру́ць; распасцёр, -сце́рла; -стры́; -сцёрты; зак., што.
1. Шырока раскінуць (рукі, крылы).
2. Роўна, свабодна разгарнуць, разаслаць што-н. на паверхні чаго-н.
Р. коўдру на канапе.
3. перан., на каго-што. Пашырыць сферу дзеяння чаго-н.; распаўсюдзіць.
Р. сваю ўладу.
|| незак. распасціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прасця́г ’свабодны, вялікі прастор’ (ТСБМ, Гарэц.). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад прасцяга́ць ’прасціраць, распаўсюджваць’ (Стан.); да цягці (гл.) або да сцяг ’група прадметаў, размешчаных у рад’: сцяг гаравы ’горны хрыбет’ (гл.). Тады першаснае значэнне ’перспектыва’. Укр. простягти́ ’прасцерці, распаўсюдзіць’ разглядаецца як вынік кантамінацыі протягти́ і розтягти́ (ЕСУМ, 4, 607).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распаўсю́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Незак. да распаўсюдзіць.
2. Вылучаючы з сябе, напаўняць, насычаць што‑н. Клямт панура паварушыў плячыма, уявіўшы, як .. [мёртвыя] будуць валяцца на полі, гніючы ад спёкі, распаўсюджваючы смурод. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́пырснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.
1. Пырснуўшы, выліцца.
2. перан. Імгненна распаўсюдзіць што‑н. дробнымі часцінкамі (аб прамянях, іскрах і пад.). Сонца выпырснула першыя прамені.
3. перан. Імгненна вылезці, выскачыць, з’явіцца. [Жарнавіч] спыніўся і задумаўся, гледзячы праз акуляры ў даль хмызоў, на якіх выпырснулі маладыя.. зялёныя лісточкі. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насади́тьI сов.
1. насадзі́ць, мног. панаса́джваць; см. наса́живатьI;
2. перен. (внедрить) насадзі́ць; (укоренить) укарані́ць; (ввести) заве́сці, уве́сці; (распространить) пашы́рыць, распаўсю́дзіць; см. насажда́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак., каго-што.
1. Абняць (рукамі, лапамі і пад.).
Дзяўчынка абхапіла маці за шыю.
2. перан. Акружыць з усіх бакоў (пра агонь, цемру і пад.).
Абхапіў агонь будыніну.
3. Успрыняць цалкам што-н.; зразумець, засвоіць.
А. позіркам краявід.
Адразу а. увесь матэрыял.
4. Распаўсюдзіць сярод каго-н.
А. падпіскай на газеты.
5. Зрабіць абход праціўніка з флангаў з мэтай нанясення ўдару.
Партызаны абхапілі ворага з трох бакоў.
|| незак. абхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
огласи́ть сов.
1. (оповестить) апавясці́ць, абвясці́ць; (объявить) аб’яві́ць; (прочесть вслух) прачыта́ць уго́лас;
2. (разгласить) уст. вы́даць, распаўсю́дзіць;
3. (наполнить звуками) напо́ўніць (гу́камі, кры́кам); см. оглаша́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
знясла́віць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак., каго-што.
Распаўсюдзіць благія чуткі пра каго‑, што‑н.; зганьбіць, ачарніць. — Два гады кіраваў, стараўся, гаспадарку ладзіў, пра рэпутацыю дбаў, а тут ушчалося напасце. Зняславілі, зганьбілі, раскрытыкавалі... Быкаў. Яго, лепшага брыгадзіра, знялі з пасады, зняславілі на ўвесь калгас ды яшчэ ў раённай газеце распісалі. Б. Стральцоў. // Сваімі паводзінамі, учынкамі пазбавіць добрага імя; абняславіць. — Я табе аддала ўсё. А ты... зняславіў, насмяяўся... З дзіцем хочаш пакінуць? Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. Зрабіць больш шырокім. Расшырыць вуліцу. Расшырыць праход. Расшырыць зрэнкі. □ Саўка прылёг, адгарнуў ад каменя зямлі і памаленьку выкаціў яго з-пад падрубы, а дзірку пракапаў, расшырыў і нырнуў у яе. Колас. // Спец. Павялічыць у аб’ёме. Расшырыць шляхам награвання.
2. Павялічыць колькасна, у аб’ёме. Расшырыць завод. Расшырыць сетку кінаў становак. Расшырыць сетку медыцынскіх устаноў.
3. Распаўсюдзіць на што‑н. (кола дзеяння чаго‑н.); узмацніць. Расшырыць дэмакратызм. Расшырыць сферу ўплыву. Расшырыць правы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)