распаўсю́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Пашырыць сферу дзеяння на каго-, што-н.

Р. інавацыйны вопыт.

2. Зрабіць што-н. вядомым, даступным многім.

Р. вучэнне.

3. Раздаць, прадаць многім.

Р. латарэйныя білеты.

|| незак. распаўсю́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распаўсю́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распаўсю́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распаўсю́джу распаўсю́дзім
2-я ас. распаўсю́дзіш распаўсю́дзіце
3-я ас. распаўсю́дзіць распаўсю́дзяць
Прошлы час
м. распаўсю́дзіў распаўсю́дзілі
ж. распаўсю́дзіла
н. распаўсю́дзіла
Загадны лад
2-я ас. распаўсю́дзь распаўсю́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час распаўсю́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распаўсю́дзіць сов., в разн. знач. распространи́ть;

р. вучэ́нне — распространи́ть уче́ние;

р. пах — распространи́ть за́пах;

р. літарату́ру — распространи́ть литерату́ру;

р. чу́тку — распространи́ть слух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распаўсю́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Пашырыць сферу дзеяння на каго‑, што‑н. Маркс і Энгельс пераадолелі ідэалізм і метафізіку розных філасофскіх плыняў, злучылі матэрыялізм з дыялектыкай, распаўсюдзілі яго палажэнні на пазнанне грамадскіх працэсаў. «Звязда». Грамада распаўсюдзіла свой уплыў на тысячы беларускіх вёсак. «Полымя». // Перанесці, разнесці (заразу). // Зрабіць што‑н. вядомым, даступным многім. Распаўсюдзіць чутку. Распаўсюдзіць ілжывыя звесткі.

2. Раздаць, прадаць многім. Распаўсюдзіць латарэйныя білеты. □ Літаральна праз два тыдні пасля крывавых падзей 1905 года ў Пецярбургу таварыства распаўсюдзіла рэвалюцыйныя пракламацыі. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распаўсю́дзіць ’пашырыць сферу дзеяння на каго-небудзь, што-небудзь’, ’раздаць, прадаць многім’ (ТСБМ), распаўсюджыць ’тс’ (Байк. і Некр.). Гл. паўсюдна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распаўсю́джваць, распаўсю́дзіць verbréiten vt; áusdehnen vt; áusbreiten vt, erstrécken vt; erwéitern vt (пашырыць); áusstreuen vt, in Úmlauf sétzen, bréittreten* аддз. vt (чуткі);

распаўсю́джваць дзе́янне зако́на die Géltung des Gesétzes erwéitern

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

распространи́ть сов.

1. (сделать доступным, известным) распаўсю́дзіць;

2. (расширить) пашы́рыць;

3. (наполнить запахом) напо́ўніць (што чым); распаўсю́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распаўсю́джваць несов., в разн. знач. распространя́ть; см. распаўсю́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абны́шкарыць

‘распаўсюдзіць дзеянне нышкарыць вакол чаго-небудзь (абнышкарыць лес, вёску і пад.)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абны́шкару абны́шкарым
2-я ас. абны́шкарыш абны́шкарыце
3-я ас. абны́шкарыць абны́шкараць
Прошлы час
м. абны́шкарыў абны́шкарылі
ж. абны́шкарыла
н. абны́шкарыла
Дзеепрыслоўе
прош. час абны́шкарыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

універсалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Абагульніць (абагульняць), зрабіць (рабіць) агульным, універсальным; распаўсюдзіць (распаўсюджваць) на многае, многіх.

У. падрыхтоўку спецыялістаў.

|| наз. універсаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)