дыферэнцы́равацца, ‑руецца; зак. і незак.
1. Расчляніцца (расчляняцца), распасціся (распадацца) на асобныя разнародныя элементы.
2. толькі незак. Зал. да дыферэнцыраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлажы́цца², -лажу́ся, -ло́жышся, -ло́жыцца; зак.
1. Тое, што і раскласціся².
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распасціся пад уздзеяннем бактэрый, згніць.
Торф яшчэ слаба разлажыўся.
3. перан. Дайсці да поўнага маральнага падзення; дэзарганізавацца.
|| незак. разлага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. разлажэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пераце́рціся, ператрэцца; пр. перацёрся, ‑церлася; зак.
1. Распасціся на часткі ад трэння. Вяроўка перацерлася.
2. Здрабніцца, ператварыцца ў парашок. Пясок перацёрся на пыл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздрабі́цца, ‑дробіцца; зак.
1. Разбіцца на дробныя частачкі. Камень раздрабіўся. Костка раздрабілася.
2. Раздзяліцца, распасціся на дробныя часткі, групы; расчляніцца. Поле раздрабілася на мноства ўчасткаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паваліўшыся, рассыпацца, распасціся.
Бабка снапоў развалілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). перан. Прыйсці ў заняпад; разладзіцца.
Справа развалілася.
3. Сесці, неакуратна, шырока раскінуўшы рукі і ногі (разм.).
Р. на канапе.
|| незак. разва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распада́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распасціся.
2. Падзяляцца на састаўныя часткі; складацца з асобных частак. Сюжэт апавядання распадаецца на тры, арганічна звязаныя паміж сабою сюжэтныя лініі. Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распа́сться сов., прям., перен. распа́сціся; (развалиться) развалі́цца;
от взры́ва стена́ распа́лась ад вы́буху сцяна́ распа́лася (развалі́лася);
кружо́к распа́лся гурто́к распа́ўся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расшчапі́цца, ‑шчэпіцца; зак.
1. Раскалоцца, раздзяліцца на часткі. Палка расшчапілася. □ Грукнуў кулаком аб сасновы стол [Ціхан] так моцна, ажно стол расшчапіўся. Бядуля. Верхавіна [дуба] ад перуновага ўдару крыху расшчапілася і засохла. Ляўданскі. // Раздрабіцца ад удару. Косць расшчапілася.
2. Перастаўшы сціскацца, паслабіцца, разняцца, раз’яднацца. Вольчыны пальцы самі расшчапіліся, і вяргіні ўпалі на дол. Марціновіч.
3. Спец. Раздрабіцца, распасціся на часткі. Валакно расшчапілася.
4. Спец. Раскласціся на часткі ў выніку хімічнай рэакцыі. Эфір расшчапіўся.
5. Спец. У выніку фізічнага ўздзеяння распасціся (пра атамы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скапе́ць (skapieć) ‘сціснуцца, зменшыцца, захірэць, згінуць’: skapièŭ, jak skvarka (Федар. 4). Параўн. польск. skapieć, skapać ‘змарнець, апасці, згінуць’. Да прасл. *kapěti, якое Трубачоў (ЭССЯ, 9, 146) рэканструюе на падставе польск. kapieć ‘змяншацца, скарачацца, убываць, прападаць, чэзнуць’, што суадносіцца з *kapati (гл. ка́паць). Сюды ж адпаведныя балг. ска́пя ‘згніць, распасціся’, дыял. ска́па ‘данасіць адзенне, парваць’, макед. скапе ‘згінуць, распасціся; загінуць, прапасці’, серб.-харв. skȁpati ‘згінуць, загінуць’, славац. skapať ‘згінуць, здохнуць, знікнуць’, укр. ска́па́тися ‘знікаць, гінуць’ (лічыцца запазычаннем з польскай ці славацкай, гл. ЕСУМ, 5, 265). Развіццё значэння ‘капаць’, ‘ападаць, выцякаць кропля за кропляй’ (Брукнер, 217). Пра перыферыйнасць слова на Беларусі сведчыць замена выразу skapièŭ, jak skvarka выразам skipièŭ, jak skvarka (Федар. 4), што адлюстроўваюць спосаб спажывання сала на Палессі, параўн. плеска́ць сало на рожну́ на огне́ — дзе́ржыць лу́сту хле́ба і ка́пае тым са́лом (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
развали́ться
1. развалі́цца, мног. паразва́львацца, разбуры́цца, мног. паразбу́рвацца, паразбура́цца; распа́сціся, мног. параспада́цца, раскіда́цца, мног. параскіда́цца;
стена́ развали́лась сцяна́ развалі́лася;
2. перен. развалі́цца, разбуры́цца, распа́сціся, раскіда́цца;
э́то де́ло развали́лось гэ́та спра́ва распа́лася (раскі́далася);
3. (небрежно сесть) развалі́цца, мног. паразва́львацца, рассе́сціся, мног. парассяда́цца; (небрежно лечь) развалі́цца, мног. паразва́львацца; разле́гчыся, мног. паразляга́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)