счыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. што. Распазнаць даныя, атрымаць ці здабыць інфармацыю, запісаную на якім-н. носьбіце.
С. штрыхавы код тавару.
С. файл.
2. што з чым. Чытаючы, параўнаць і зверыць (які-н. тэкст).
С. гранкі з рукапісам.
|| незак. счы́тваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. счы́тванне, -я, н. і счы́тка, -і, ДМ -тцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заме́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Такі, якога можна заўважыць, убачыць, распазнаць. Стала смутна ў хаце, Як бы з усіх куткоў і шчылін, З усіх чуць-чуць заметных звілін Сюды бяда панапаўзала. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. што. Выказаць правільнае меркаванне пра што-н. па якіх-н. прыметах; здагадацца.
У. чый-н. настрой.
2. каго-што. Раскрыць, распазнаць сэнс, сутнасць каго-, чаго-н. (разм.).
Мы ўгадалі выкапаць калодзеж у добрым месцы.
3. што і без дап. Выпадкова даць правільны адказ.
|| незак. уга́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. уга́дванне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зыбу́чы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і зыбкі; рухомы. Тут бусел, спрадвечны, Як белы свет, Балацявінку зыбучую месіць. Барадулін. Шафёр спыніў машыну, каб распазнаць мясцовасць, а галоўнае дарогу. Бо гадзіну таму назад нас хацелі затрымаць у лесе нанач зыбучыя пяскі. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злі́тны, ‑ая, ‑ае.
Які зліўся ў адно цэлае; адзіны, непадзельны. Злітнае напісанне. □ Умеў .. [Карп] на сходзе ў злітным тлуме распазнаць, адчуць і вылучыць галасы тых, каму найбольш цяжкі быў стары лад жыцця. Дуброўскі. Разам падаліся да калоны ўсе, зліліся, перамяшаліся і сталі гаманлівай злітнай масай. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адро́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Заўважыць розніцу паміж прадметамі, з’явамі; распазнаць, вылучыць. [Сцяпан:] — Іншага сабаку — ваўкарэзіну нават спрактыкаванаму воку цяжка адрозніць ад ваўка. Пальчэўскі. На парозе з’явіліся дзве невялічкага росту бялявыя дзяўчынкі, настолькі падобныя адна да аднае, што іх можна было адрозніць толькі па прычосках. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены; зак.
1. што. Вылучыць з агульнай адзінай масы што-н. або адасобіць тое, што знаходзіцца ў злучэнні з ім.
А. бялок ад жаўтка.
А. старыя кнігі ад новых.
А. тлушч ад малака.
2. Адасобіць, раз’яднаць, адмежаваць.
А. царкву ад дзяржавы.
3. Вылучыць, распазнаць.
А. істотнае ад выпадковага.
4. каго-што. Выдзеліць каму-н. частку, долю з агульнай гаспадаркі, адасобіць, даць магчымасць весці самастойную гаспадарку.
А. сыноў.
|| незак. аддзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. аддзяле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гама́рня і гамэ́рня, ‑і, ж.
Разм.
1. Шматгалосы крык, бязладная гаворка. Словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ. Чарот.
2. Пра вялікае няўтульнае памяшканне (першапачаткова — як месца шумных зборышчаў). Што .. [Міхал] будзе адзін рабіць у гэтай гамарні? Гэта ж не жарты: тры пакоі, калі мець на ўвазе кухню. Васілевіч.
3. Уст. Металаапрацоўчая майстэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магчы́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Які можа здарыцца, адбыцца, дапушчальны. Капітан загадаў падрыхтавацца да магчымай высадкі на лёд. Бяганская. Мне раптам зрабілася страшна ад адной думкі пра магчымую сустрэчу. Карпюк.
2. Які можна здзейсніць, ажыццявіць. [Андрыяну Цітавічу] на момант здалося блізкім і магчымым тое, аб чым ён марыў. Марціновіч. [Тарыел Кверквелія] стараўся знайсці выхад, згадаць далейшыя планы Гунава, распазнаць магчымыя ягоныя ходы ў гэтай смяротнай гульні... Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хма́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты хмарамі. Хмарнае неба. // З небам, зацягнутым хмарамі. Хмарны дзень. □ Ліліся сумныя гукі, і здавалася, нехта наракае і тужыць, што прайшло цёплае лета, скардзіцца на хмарную восень, на слоту. Каліна. Ноч была хмарная, і на невялікай адлегласці ўжо нельга было распазнаць чалавека. Дуброўскі.
2. перан. Пануры, сумны, невясёлы. Хмарны настрой яшчэ жыў у Антонавай душы. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)