лю́дны, ‑ая, ‑ае.
Такі, дзе прысутнічае многа людзей; мнагалюдны. Людны сход. Людны рынак. // Такі, дзе бывае звычайна многа прахожых, праезджых. Людная вуліца. Людная дарога. □ У гэты ранішні час пераезд становіцца людным, бойкім. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагарла́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
Разм. Тое, што і прагарлапаніць. Ужо даўно прагарланіў у Пышкавічах разбойны певень, пачало ўсходзіць сонца, сабраліся на штодзённы ранішні нарад брыгадзіры, а Карніцкі ўсё не выходзіў з зямлянкі. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́нкам, прысл.
У ранішні час; уранку, раніцай. І рупіць гэта паляванне, А заўтра ранкам у світанне Яму [Міхалу] падводзіць трэба пана. Колас. Устаючы ранкам, ужо колькі разоў Юлечка парывалася сама прыбраць пасцель, на якой спала разам з маці. Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удо́й, ‑ю, м.
Колькасць малака, надоенага за адзін раз або за які‑н. перыяд часу. Ранішні ўдой. Сутачны ўдой. Радавы ўдой. □ [Вера] прынесла з пограба ўчарашні дзённы і вячэрні ўдой, зліла разам у бітон і сказала мужу: — Адзінаццаць літраў. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́ніцай і раніцо́й, прысл.
У ранішні час, ранішняй парою. Раніцай .. [Тварыцкага] пабудзіў гаспадар. Чорны. Раніцай .. [Алёшка] валокся з санкамі на станцыю і адтуль цягнуў да казармаў цяжкія чамаданы. Брыль. А раніцой, яшчэ сонца не ўзышло — было яшчэ цёмна, пабудзіў Павел Міколку. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нікуды́шні, нікудышны ’нікчэмны, непрыдатны, няздатны’ (Касп., Сцяц., Сл. ПЗБ; драг., Нар. лекс.; Ян.; петрык., Мат. Гом.), нікудцчны ’слабы, стары’ (Ян.). Прыметнік, утвораны на базе словазлучэння нікуды не варты шляхам адсячэння яго часткі і афармлення канца слова суфіксам ‑шн (‑чн), параўн. заўтрашні, ранішні і пад. Меркаванні пра запазычанасць з рус. никудышний (Сл. ПЗБ), здаецца, не маюць падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пусце́ць, ‑ее; незак.
Рабіцца пустым, нічым: не запоўненым. Да папярос цягнуліся мазолістыя пальцы, і каробка ўмомант пусцела. Шамякін. Чыгун тлустай смачнай куцці пусцее ўвачавідкі. Якімовіч. // Станавіцца бязлюдным. Людзі пачалі раз’язджацца і расходзіцца па хатах: рынак увачавідкі пусцеў. Гартны. Мінута сёмая сцякае, Пусцее ранішні перон. Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́нні, -яя, -яе.
1. Які мае адносіны да рання; ранішні.
У р. час.
2. Які з’яўляецца самай першай, пачатковай парой якога-н. часу, пачаткам пэўнага працэсу, першай стадыяй развіцця.
Р. вечар.
Ранняе Сярэдневякоўе.
3. Які наступае раней, чым звычайна (пра поры года, час сутак і пад.).
Ранняя зіма.
◊
Малады ды ранні (разм., часцей неадабр.) — пра вопытнага, спрактыкаванага не па гадах чалавека.
Ранняя птушка — пра таго, хто рана ўстае, з’яўляецца рана дзе-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скавы́ш, ‑у, м.
Разм. Моцны пранізлівы вецер з завываннем. Сухі скавыш ламаў на гасцінцы бярозавае голле, змятаў з поля апошні снег і скавытаў у коміне Кукавіцкай карчмы. Чорны. [Адась:] — Хадзем у хату: чаго дубець на гэтым скавышы, — зазваў Лысакоўчыка. Калюга. Там за ім [акном] пяе завеяй Свежы ранішні скавыш. Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́, -ы́, мн. зо́ры і (з ліч. 2, 3, 4) зары́, зор, ж.
1. Яркая афарбоўка гарызонту перад усходам і пасля заходу сонца.
Вячэрняя з.
Ад зары да зары (увесь дзень або ўсю ноч). Ні свет ні з. (надта рана).
2. перан. Пачатак, зараджэнне чаго-н. радаснага.
На зары цывілізацыі.
З. свабоды.
3. Ранішні або вячэрні ваенны сігнал.
Іграць зару.
4. звычайна мн. Зорка.
Ужо ў небе зазіхацелі зоры.
|| прым. заравы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
З. захад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)