перша...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які адносіцца да чаго-н. першага па ліку, напр.: першакласнік, першамайскі;
2) самы ранні, які дзейнічае раней за іншых, напр.: першадрукар, першапраходца;
3) самы лепшы ў якіх-н. адносінах, напр.: першакласны, першагатунковы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Рань ’вельмі ранні час’ (ТСБМ). Утварэнне з суфіксам ‑jь ад ра́на 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ра́на², ране́й, прысл.
1. Раніцай, уранні.
З вечара да рана (наз.).
2. Раннім часам; пра ранні час.
Прыехаць вельмі р.
3. Да ўстаноўленага або патрэбнага часу.
Р. вярнуцца дадому.
Р. легчы спаць.
◊
Рана ці позна, рана-позна — калі-н. (пра тое, што абавязкова павінна здарыцца).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Скароздра, скоро́здра ‘скараспелы плод’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. скоро́здра ‘скараспелка’, скоро́здря ‘ранні авёс’. Складанае слова, утворанае ад ско́ра ‘хутка’ ці ско́ры ‘хуткі, ранні’ і зрадзі́ць ‘урадзіць’ (Жд. 1) з перастаноўкай зычных, параўн. зрадлі́вы ‘ўраджайны’. Іншы варыянт — ад *zьrěti ‘спець’ (гл. ЕСУМ, 5, 282) — дапускае ўстаўное ‑д‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́ніца ’першыя гадзіны дня, самы пачатак дня’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, Станк.), ра́нніца ’ранні час, ранак’, параўн. ст.-бел. ранина ’ранак’ (XVI ст.; Карскі 2-3, 28). Арэальнае ўтварэнне ад рана (гл.), параўн. у іншых славянскіх мовах: серб. ранѝца ’ранняя чарэшня’, славен. ranica ’ранняя расліна ці плод’, ranina ’ранні вінаград’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плывуне́ц ’ранні баравік’ (уздз., мсцісл., Нар. словатв.). Да плыць, выплыва́ць (гл.). Матывацыя: баравікі з’яўляюцца тады, калі каласуе жыта = ’выплывае” ў трубку”’ (тамсама).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падалуча́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Хаця яшчэ і ранні час, Ужо мы грамадою едзем: З бліжэйшых вёсак, сёл да нас Падалучаліся суседзі. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выплыва́ннік ’ранні баравік (яны растуць, калі «выплывае» жыта)’ (З нар. сл., навагр.), выплыва́нік, выплыва́нічак ’тс’ (Янк. I). Польск. wypływnik ’тс’. Да выплываць ’каласіцца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зара́нні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Занадта ранні. І, нягледзячы на тое, што час для купання быў заранкі, бо каноплі былі яшчэ не настолькі высокія, каб у іх магла схавацца варона, настаўнікі з вялікаю прыемнасцю выкупаліся. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
багамо́л, ‑а, м.
1. Набожны чалавек, які многа моліцца, ходзіць на багамолле. Нягледзячы на ранні час, па абодва бакі вуліцы стаялі на каленях багамолы, злажыўшы перад сабою рукі. Машара.
2. мн. (багамо́лы, ‑аў). Атрад драпежных насякомых паўднёвых краін.
[Назва дадзена па знешняму выгляду, які нагадвае позу чалавека ў час малення.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)