Лу́ччыць ’рабіцца лепшым, паляпшацца, рамантаваць’, ’ачуньваць, папраўляцца’ (Юрч.), лучшэць ’паляпшацца’ (Нас.). Да луч1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапарава́ць ’папраўляць, рамантаваць’ (ТСБМ, Сержп. Казкі), рэпарава́ць ’тс’ (воран., Сл. ПЗБ). З польск. reperować ’тс’ (< лац. reparo ’аднавіць, удасканаліць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рамо́нт ’ліквідацыя пашкоджанняў, паломак’ (ТСБМ), рамантава́ць ’папраўляць, аднаўляць’ (там жа). Параўн. рус. ремонт ’тс’, болг. ремонт ’тс’. З франц. remonte ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рамантава́цца 1, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. Знаходзіцца ў рамонце. Прыбыткоўскаму штосьці не падабалася ў тым, што каля яго хаты бадай штодзень рамантуецца аўтобус. Чорны. // Разм. Займацца рамонтам свайго жылля, машыны, гаспадарчых прылад і пад. [Леаніда Пятроўна:] — А чаму б гэтае пытанне не абмеркаваць нам на агульным сходзе? Пагаварыць пра тое, што нашы трактарысты працуюць якіх шэсць-сем месяцаў, а ўвесь астатні час рамантуюцца альбо прастойваюць пад навесам? Паслядовіч.

2. Зал. да рамантаваць ​1.

рамантава́цца 2, ‑туецца; незак.

Зал. да рамантаваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

исправля́ть несов.

1. (чинить) папраўля́ць, рамантава́ць;

2. (устранять недостатки) выпраўля́ць; (вносить поправки) пра́віць;

3. (обязанности) выко́нваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ладна́ць ’рыхтаваць, напр., драбіны, косы’ (паўд.-усх., КЭС), укр. ладнати ’тс’, ’збіраць (у дарогу) © рус. ладнаць ’рыхтаваць, ладзіць, рамантаваць’. Запазычана з украінскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падрамантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Разм. Зрабіць невялікі рамонт; паправіць крыху. Хадзіў [Алёшка] па шкляроў, па водаправодчыкаў — трэба было падправіць адно, пад рамантаваць другое. Лынькоў. Дом за апошнія гады падрамантавалі, павесілі ацынкаваныя вадасцёкавыя трубы, новыя, бліскучыя. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чини́тьI несов.

1. (починять) пра́віць, папраўля́ць, рамантава́ць, рапарава́ць; (накладывать заплаты) ла́таць, ла́піць;

2. (очинять) вастры́ць, заво́стрываць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мадыгава́цьрамантаваць; рабіць, складаць як-небудзь’ (слонім., Нар. лекс.), мадарава́ць ’даводзіць да ладу’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. madarúoti ’халтурыць, ляпаць, mãdaras ’халтуршчык, бракароб’, ’дрэнная работа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каміна́р, ‑а, м.

Чысцільшчык комінаў. [Марціну Когуту] даводзілася не толькі рамантаваць коміны, але і чысціць іх. Такой справай ён займаўся далей ад сваёй вёскі, бо гэта работа была не ганаровая. Камінар! Чарнышэвіч. Будзе чысціць камінар Стылы комін важна, Каб не ўзнік пажар, — Абмяце ён сажу. Блатун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)