Разбі́ць ’разбіць, разграміць’, ’раскалоць, раздзяліць на часткі’, ’растрэсці, расцерушыць’ (ТСБМ, Бяльк.), ’растрэсці, расцерушыць (пракосы, сена)’, ’разлучыць закаханых, сям’ю’, ’раскалоць бервяно, палена’ (Янк. 2), ’растрэсці’, ’размяшаць, разбоўтаць’, ’раздзяліць’, перан. ’наесці (пра жывот)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), розбі́ць ’пабіць’, ’павялічыцца ў аб’ёме’, ’закласці, пачаць складваць, аснаваць’ (ТС). Ад раз- і біць (гл.). Сюды ж разбі́ты ’раз’езджаны’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скалбо́ціць ‘размяшаць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), скалбуці́ць ‘збоўтаць, перамяшаць’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да калбата́ць (гл.), што звязана з літ. kalbė́ti ‘гаварыць’, ідыш kalbekenen ‘гаварыць мяшанай мовай’, ням. дыял. (усх.-прус.) kalbêken ‘гаварыць многа і голасна’, рус. прыбалт. скалбе́каться ‘пачаць гаварыць па-літоўску’, адносна якіх гл. Анікін, Опыт, 279. Параўн. аднак прасл. *skolbiti se ‘адкрываць рот, ашчэрваць зубы; смяяцца’, якое Варбат (ОЛА, Исследов., 1975, 139) выводзіць ад *skoliti, гл. скалщь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разболта́тьI сов.
1. (размешать) разбо́ўтаць, размяша́ць;
разболта́ть муку́ в воде́ разбо́ўтаць муку́ ў вадзе́;
2. (ослабить, расшатать) расхіста́ць; расхля́баць;
разболта́ть га́йку расхіста́ць га́йку.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
памяша́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Перамяшаць, размяшаць. Яўхім устаў, падклаў дравец у агонь, памятаў лыжкаю ў чыгунку. Пестрак. Сын падумаў хвілінку, зноў узяўся за лыжку, памятаў капусту і пачаў есці. Машара.
памяша́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Перашкодзіць каму‑н. — Дык мы з вамі не дагаварылі, — сказаў .. [Бягун] неяк залішне спакойна і разважна. — Памятаў нейкі чужак. Кулакоўскі. — Ці мы дзядзьку не памяшаем спаць, калі запяём? Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расце́рці, разатру, разатрэш, разатрэ; разатром, разатраце; зак., каго-што.
1. Тручы, размяць, раздрабіць. Базыль кінуў і расцёр нагой акурак. Курто. // Тручы, размяшаць, ператварыць у аднародную або вадкаватую масу. Расцерці яйкі з цукрам. Расцерці сметанковае масла.
2. Размазаць па якой‑н. паверхні. Шурпатай далонню .. [Агей] выцер вочы, расцёр па шчацэ слязу. Галавач. [Пастаялец] заўважыў попел на абрусе. Хацеў пальцам згарнуць, ды расцёр на тканіне. Грамовіч.
3. Зрабіць масаж, уцерці што‑н. Чырвоныя ад холаду ногі .. [Піліп] расцёр і працягнуў да агню. Шчарбатаў. Асцярожна перанёс туды раненага капітана і зрабіў перавязку, расцёр спіртам яго твар і рукі. Шамякін.
4. Разм. Ходзячы, ездзячы, утаптаць, пракласці (дарогу, сцежку і пад.). А хоць і разатруць, пратопчуць дарогу — ненадоўга. Уночы яе ўсё адно закідае, замяце снегам. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)