паўсло́ва, -а, н.

Палавіна слова.

Напісаць п.

З паўслова разумець (з першых слоў, з намёку; разм.). На п. выклікаць каго-н. (для кароткай размовы; разм.). На паўслове спыніцца (рэзка спыніць пачатую гаворку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дактылало́гія, ‑і, ж.

Спосаб размовы глуханямых пры дапамозе пальцаў рук; ручная азбука.

[Ад грэч. daktylos — палец і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разважа́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Вывад, рад думак, выкладзеных у лагічна паслядоўнай форме.

2. звычайна мн. Выказванні, абмеркаванні, размовы.

Многа часу траціцца на разважанні.

Без разважання (разм.) — адразу, доўга не думаючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кулуа́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кулуараў; неафіцыйны. Кулуарныя сустрэчы. Кулуарныя размовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пагалоска ’чуткі, размовы, якія перадаюцца; рэха’ (ТСБМ), ’чуткі’ (Нас., Бяльк., Яруш., Сцяшк.), по́голос ’водгук’, поголо́ска ’чутка’ (ТС). Рус. па́голос, па́голосок ’адгалоска’, укр. по́голос, поголо́ска ’чуткі, размовы’, польск. pogłos ’водгук, рэха’, pogłoska ’чуткі, размовы’, серб.-харв. устар. по̀глāсје ’звестка, весць’. Да голас (гл.), прэфіксальным або канфіксальным спосабам словаўтварэння (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 227, 241).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перагаво́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для размовы (па тэлефоне і пад.). Перагаворны пункт тэлефоннай станцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падахво́ціць, -во́чу, -во́ціш, -во́ціць; -во́чаны; зак., каго-што і з інф.

Выклікаць жаданне што-н. рабіць.

П. праўленне завода пабудаваць дом.

П. каго-н. да размовы.

|| незак. падахво́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падахво́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкаса́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

1. Адвярнуцца, апусціцца (пра што-н. закасанае).

Рукавы адкасаліся.

2. перан., ад каго-чаго. Вызваліцца, пазбавіцца ад чаго-н. дакучлівага, непатрэбнага; адчапіцца.

А. ад непрыемнай размовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пустаме́льства, ‑а, н.

Пустыя размовы; балбатня. «Не выцягнуць, — прыйшло першае рашэнне [Чарнавусу], — пустамельства ўсё гэта». Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апартуні́зм, -у, м.

1. Яўныя і больш тонкія формы падману, пэўнае недагаворванне, утойванне з боку больш інфармаванага або дасведчанага ўдзельніка размовы, што выкарыстоўваецца з карыслівымі мэтамі.

2. Прыстасавальніцтва, згодніцтва, беспрынцыповасць у палітычнай барацьбе.

|| прым. апартуністы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)