паступа́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць паступальнага. Развіццё беларускай паэзіі, якое з часоў рэвалюцыі 1905 г. вызначалася паступальнасцю і інтэнсіўнасцю, абяцала ў хуткім часе набыць яшчэ большы размах. Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Машта́б ’зменшаная велічыня на карце, плане адлегласці ў натуры’, ’размах, значэнне’ (ТСБМ). Праз польск. мову (mašětab) запазычана з ням. Maßstab ’тс’. Не выключана таксама і запазычанне лексемы з рус. масштаб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разго́н, -у, м.
1. гл. разагнаць.
2. Рух з паступова нарастаючай хуткасцю; разбег.
Набраць р.
3. Адлегласць ад аднаго пункта да другога.
Які р!
4. перан. Шырыня, размах у дзеяннях, дзейнасці.
Гаспадарка набірае р.
5. Строгая вымова; разнос (разм.).
Даць р. за парушэнне дысцыпліны.
|| прым. разго́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жывёлагадо́ўля, ‑і, ж.
Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы. Прадукты жывёлагадоўлі. Інтэнсіўная жывёлагадоўля. □ Жывёлагадоўля ў калгасе «Рассвет» набыла сапраўды гіганцкі размах. Кухараў. // Навука аб развядзенні і ўдасканаленні сельскагаспадарчай жывёлы. Лекцыі па жывёлагадоўлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развіва́ць несов., в разн. знач. развива́ть; (давать широкий размах чему-л. — ещё) развёртывать; развора́чивать; см. разві́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дыяпазо́н, ‑у, м.
1. Сукупнасць усіх гукаў ад ніжэйшага да вышэйшага, даступная якому‑н. музычнаму інструменту або чалавечаму голасу. Дыяпазон голасу. Дыяпазон спевака.
2. перан. Аб’ём, размер чаго‑н. Дыяпазон інтарэсаў. Дыяпазон ведаў. // Шырыня здольнасцей, размах дзейнасці. Творчы дыяпазон артыста.
[Ад грэч. diá pasōn — праз усе (струны).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напру́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і напружаны (у 3–6 знач.). Напружнае змаганне. Напружнае чаканне. □ Размах будаўніцтва нязвыклы, Напружная праца штодзень... Глебка. Усе маўчалі, і ад гэтага рабілася напружнае, да немагчымасці нацягнутае становішча. Нікановіч. Хлопчык .. выглядаў напружным і ўрачыстым. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгарне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. разгарнуцца (у 5, 6 знач.); свабода дзеянняў, размах. [Сенька:] — Матрос з мяне — харошы матрос. Але не век жа мне шураваць вяслом.. Ніякага вялікага разгарнення чалавеку. Лынькоў. У кожнага былі свае думкі, якія не давалі разгарнення агульнай размове. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зама́хвацца несов.
1. (чым) зама́хиваться, заноси́ть (что);
2. перен. (проявлять размах) зама́хиваться, разма́хиваться;
3. перен. посяга́ть;
1-3 см. замахну́цца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гарадкі́, ‑оў; адз. гарадок, ‑дка, м.
Спартыўная гульня, у якой ігракі, падзяліўшыся на дзве групы, выбіваюць бітой з чужога горада (начэрчанага на зямлі квадрата) дурні, расстаўленыя ў форме розных фігур. Згуляць у гарадкі. // Драўляныя цыліндрычныя цуркі для гэтай гульні. Пад шум і гук размах рукі Збіваў здалёку гарадкі. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)