разрысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

1. Нанесці рысункі, узоры (звычайна алоўкам, пяром) на што‑н., распісаць. Разрысаваць плафон залы.

2. перан. Разм. Прадставіць у якім‑н. выглядзе; размаляваць. Разрысаваць гультая ў газеце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размалява́ны

1. раскра́шенный; разрисо́ванный;

2. распи́санный;

3. разг., пренебр. размалёванный;

4. перен. распи́санный;

1-4 см. размалява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. размалёўваць — размаляваць.

2. Р мн. ‑лёвак. Сценны жывапіс; узор, арнамент і пад., намаляваныя з мэтай упрыгожання.

3. Спалучэнне колераў, фарбаў на чым‑н.; афарбоўка. Налічваюць звыш ста відаў размалёўкі яек зязюлі. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адштукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Разм.

1. Прыдаць закончаны выгляд, хораша адстроіць, вырабіць. Адштукаваць домік. □ Вылепіўшы і адштукаваўшы фігуры і пешкі, Іван Сарока афарбоўваў іх у адпаведныя колеры, і тады ўжо выраб атрымліваў пуцёўку ў жыццё. Колас.

2. Аздобіць, упрыгожыць, размаляваць. Адштукаваць кватэру. Адштукаваць цацку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падзо́р ’брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго-н. (прасціны, пакрывала і г. д.)’ (ТСБМ), падзо́рнік ’тс’ (Сл. ПЗБ, Шатал., Нар. лекс.), ’прасціна з карункамі ці вышыўкай па краі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), подзо́р, подзо́рнік ’подзор’ (Сл. Брэс.), подзо́рнік ’падзор’ (ТС). Рус. подузо́рник, подзо́рник ’тс’. Да узор (гл.). Параўн. яшчэ рус. подузо́ритьразмаляваць або вышыць узорам'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расписа́ть сов.

1. в разн. знач. распіса́ць, мног. параспі́сваць;

2. прям., перен. размалява́ць, мног. паразмалёўваць; (перен. — ещё) распіса́ць; см. распи́сывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размалёўваць несов.

1. (разноцветными красками) раскра́шивать; (карандашом) разрисо́вывать;

2. (стены, потолок) распи́сывать;

3. разг., пренебр. размалёвывать;

4. перен. (приукрашивать) распи́сывать;

1-4 см. размалява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размалява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад размаляваць.

2. у знач. прым. Упрыгожаны ўзорам, арнаментам, намаляваным фарбай. І вось у бліжэйшую нядзелю пачалі з’язджацца сваякі. Першы прыкаціў у размаляваным вазку дзед Юрка з бабаю Крысяю. С. Александровіч.

3. у знач. прым. Разм. неадабр. Які ярка і груба нафарбаваў сабе твар, нагрыміраваўся. [Кастусь] зірнуў на Пацалуеву, якая сядзела размаляваная, нібы прыйшла не на сход, а на пагулянку. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изукра́сить сов.

1. (придать нарядный вид) убра́ць, прыбра́ць, упрыго́жыць, аздо́біць;

2. (испачкать, изуродовать) разг., ирон. размалява́ць, спэ́цкаць, спаску́дзіць;

кто тебя́ так изукра́сил? хто цябе́ так размалява́ў?;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны; зак.

1. што. Перапісаць асобна часткі чаго-н.

Р. тэкст на карткі.

2. каго-што. Размеркаваць каго-, што-н. паміж кім-, чым-н., зрабіўшы адпаведны запіс.

Р. дні прыёму.

3. каго (што). Зарэгістраваць чый-н. шлюб.

У загсе маладых распісалі.

4. што. Размаляваць фарбамі, узорамі, пакрыць роспісам (у 2 знач.).

Р. столь.

5. перан., каго-што. Расказаць, апісаць каго-, што-н. занадта падрабязна, у дэталях (разм.).

Мне яго распісалі як добрага працаўніка.

|| незак. распі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распі́сванне, -я, н., распі́ска, -і, ДМ распі́сцы, ж. (да 1 і 3 знач.) і ро́спіс, -у, м. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)