растраві́ць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., каго-што.

1. Разм. Моцна раздражніць. [Міканор:] — Растравілі [курэй] мясам, а цяпер яны адна адну заклёўваюць. Кулакоўскі.

2. Спец. Паглыбіць або падняць рэльеф чаго‑н. з дапамогай кіслаты або іншых едкіх рэчываў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздра́жнены

1. раздразнённый;

2. рассе́рженный; разозлённый;

3. раздражённый; растра́вленный;

4. раздразнённый, раздражённый;

1-4 см. раздражні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Разразі́ць ’растрывожыць’: пабіў калена і так разразіў рану, што аж гніць пачала (Сцяшк. Сл.), розразі́ць ’сапсаваць, атруціць’ (ТС), з іншым трываннем, разража́ць ’раздражняць’ (Ян.), ’узбуджаць’ (Юрч.), разража́цца ’запаляцца, чырванець’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад раз- і разіць (гл.). Паводле Варбат (Зб. Трубачову, 26), сюды ж рус. дыял. разрази́ть ’растрывожыць, растравіць (рану)’, ’раздражніць, расстроіць’, укр. разрази́тираздражніць, растравіць’ (< прасл. *orzraziti), а таксама стараж.-рус. раздразити ’разбіцца’, ст.-польск. rozdrazic się ’тс’, ст.-слав. роздразити ’разбіць’ з выдзяленнем асновы *draziti > *dražiti, гл. дражніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растраві́ць ’моцна раздражніць, развярэдзіць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), растраўля́цца ’расстройвацца, быць у тузе’ (Ян.), сюды ж растра́ўка (растра́вка) ’развярэджанне’, растра́ўца (растра́вца) ’хто расстройвае, разладжвае’ (Нас.), да апошняга параўн. ст.-бел. ростравца ’растратчык’ (Ст.-бел. лексікон). Да травіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раз’юры́цца ’разгуляцца’, ’раззлавацца, раз’юшыцца’ (Нас.; ашм., іўеў., Сл. ПЗБ), ’раздурэцца’, ’разгуляцца’ (Сцяшк. Сл.), разъюры́тсьраздражніць’ (Шпіл.), разʼюры́цца ’распаліцца палавой страсцю’, разʼюраны ’той, каго ахапіў непамерны шал’ (слонім., Жыв. НС), розʼюры́цца ’раз’юшыцца’ (ТС). Ад раз- і юр, юры́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раздражне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. раздражняць — раздражніць (у 1 знач.). // Рэакцыя арганізма або асобнага органа на ўздзеянне раздражняльніка. Раздражненне ў кары галаўнога мозгу. Раздражненне скуры.

2. Стан злоснага ўзбуджэння; пачуццё незадаволенасці, злосці. Старшы сержант з раздражненнем падумаў, што праз аднаго такога можа на вучэннях праваліцца ўвесь узвод. Мележ. Шматлікія пасяджэнні выклікалі ў .. [Алеся] звычайна раздражненне. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздражня́ць несов.

1. раздра́знивать;

2. (приводить в состояние негодования, неудовольствия) серди́ть, злить;

3. (вызывать обострение) раздража́ть; растравля́ть;

4. (вызывать какое-л. желание) раздра́знивать, раздража́ть;

1-4 см. раздражні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раззадо́рить сов. заахво́ціць, разахво́ціць; (разжечь, обострить) распалі́ць, раздражні́ць;

това́рищи раззадо́рили его́, и он согласи́лся пойти́ вме́сте с ни́ми тава́рышы заахво́цілі (разахво́цілі) яго́, і ён згадзі́ўся пайсці́ ра́зам з і́мі;

э́то его́ раззадо́рило гэ́та яго́ распалі́ла (раздражні́ла);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́весці¹, -веду, -ведзеш, -ведзе; вы́веў, -вела; вы́ведзі; -ведзены; зак.

1. каго-што. Ведучы, накіраваць куды-н., выдаліць адкуль-н.

В. войскі на парад.

В. дзяцей на двор.

В. каня з канюшні.

В. з бяды (перан.).

2. каго-што з чаго. Выключыць, прымусіць выйсці са складу чаго-н.

В. з гульні.

В. з саставу прэзідыума.

3. перан., каго (што), з чаго. Уздзейнічаючы якім-н. чынам, прывесці ў які-н. стан, становішча.

В. з раўнавагі (пазбавіць раўнавагі, спакою). В. з цярпення (раздражніць). В. з сябе (давесці да страты самавалодання).

4. каго-што. Знішчыць, вынішчыць.

В. прусакоў.

В. плямы на паліто.

5. што і без дап. Зрабіць вывад, прыйсці да чаго-н. разважаннем.

В. формулу.

|| незак. выво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць.

|| наз. вывядзе́нне, -я, н. (да 2, 4 і 5 знач.), вы́вад, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.) і вы́вадка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Заю́шна ’заўзята’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. заю́шитися ’станавіцца лютым’, заю́шити ’паліцца (пра кроў)’, польск. zajuszyć ’заліць крывёй, раздражніць, раздражніцца’, ст.-польск. zajuszyć ’раз’юшыцца’, zajuszony ’раз’юшаны’, н.-луж. zajušyś ’запэцкаць гнаявой жыжкай (юшкай)’, чэш. zajíšiti ’развесці юшкай’. Параўн. юшыць ’біць па вушах’ (Нас.). Відаць, зыходным трэба лічыць юшка ’кроў’ < ’жыжка’, ’суп’, вядомае шэрагу слав. моў, а не uxo ’вуха’, дзе звычайна пратэтычнае v‑, а не j‑. Ст.-польск. juszyć ’крывавіць’ добра перадае пераходную семантычную ступень, адкуль і zajuszyć. Паколькі чэш. і серб.-луж. маюць іншую семантычную спецыялізацыю гэтага дзеяслова, можна меркаваць, што бел. і ўкр. словы з польск., прычым адрыў ад грунту вёў да далейшай спецыялізацыі значэння: ’ударыць да крыві’ > ’станавіцца лютым’. На базе дзеяслова *заюшыць утвараўся дзеепрыметнік заюшаны, як і разʼюшаны ад разʼюшыць. Гэты дзеепрыметнік мог потым фанетычна змяніцца ў заюшны ў выніку страты ненаціскнога а, адкуль і прыслоўе. Не выключана і прамое ўтварэнне прыметніка ад дзеяслова. Гл. заюха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)