Разбе́рыць ’адрозніць’ (лудз., Сл. ПЗБ), ’разблытаць’: круцялі разберым (паст., там жа), ’высветліць’: разберыш ты сам (в.-дзв., там жа). Хутчэй за ўсё ад разабра́ць, разбіра́ць (гл.), але прычыны трансфармацыі слова незразумелыя (уплыў літ. ber̃ti ’веяць; сеяць’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

1. Зматаныя шарыкам ніткі, шпагат і пад.

К. пражы.

2. перан. Што-н. заблытанае, у чым цяжка разабрацца.

К. загадкавых супярэчнасцей.

3. Невялікі клуб², тое, што і клуб¹. Дым клубкамі слаўся па страсе.

Клубок у горле — пра пачуццё сутаргавага, хваравітага сціску ў горле.

Разматаць клубокразблытаць якую-н. складаную справу.

|| прым. клубко́вы, -ая, -ае і клубо́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цярплі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае цярпенне (у 1 знач.); здольны з цярпеннем пераносіць фізічныя і маральныя пакуты. Цярплівы мужны наш народ. Астрэйка. Страшна сказаць — ён [Таўлай] паміраў шэсць месяцаў, ведаў пра гэта, а ўсё ж заставаўся самім сабою: цярплівы, спакойны, мілы. Брыль.

2. Здольны рабіць што‑н. доўга, настойліва, з цярпеннем. Хіба вельмі вучоны чалавек можа .. [літары] разблытаць, нібы цярплівая гаспадыня скудлачаны маток нітак. Бядуля. // Доўгі, упарты. Цярплівая праца.

3. Поўны цярпення (у 1 знач.); які выражае цярпенне. Цярплівыя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размата́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Развіць, раскруціць што‑н. зматанае; зняць з таго, на што было наматана. Разматаць вуду. □ Нарыхтаваліся закінуць невад у новую тоню, разматалі яго, цягнуць, каб закінуць. Колас. [Галіна] нічога не адказала на .. Панасавы словы, а разматала хустку, скінула кажух і адышла ад печы. Галавач. // Вызваліць што‑н. ад таго, чым яно было заматана. Разматаць шыю. □ Калі .. [Сашку] разматалі галаву, дык сапраўды на яго страшна было глядзець. Машара.

•••

Разматаць клубок — высветліць, разблытаць якую‑н. складаную, заблытаную справу.

размата́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Растраціць, распусціць, праматаць. Разматаць грошы. □ [Журавінка:] — Я яго [калгас] арганізоўваў, я яго рабіў, а Конан разматаць прыйшоў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)