разблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Раздзяліць, разматаць (зблытанае).

Р. валасы.

2. перан. Зрабіць ясным, зразумелым што-н., дабрацца да сутнасці чаго-н.

Р. складанае пытанне.

|| незак. разблы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разблы́таць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разблы́таю разблы́таем
2-я ас. разблы́таеш разблы́таеце
3-я ас. разблы́тае разблы́таюць
Прошлы час
м. разблы́таў разблы́талі
ж. разблы́тала
н. разблы́тала
Загадны лад
2-я ас. разблы́тай разблы́тайце
Дзеепрыслоўе
прош. час разблы́таўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разблы́таць сов., прям., перен. распу́тать;

р. дрот — распу́тать про́волоку;

р. спра́ву — распу́тать де́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Расплесці, разматаць што‑н. зблытанае. Разблытаць валасы. Разблытаць вуды.

2. перан. Зрабіць ясным, зразумелым што‑н.; дабрацца да сутнасці чаго‑н. — Кожная новая справа — гэта цёмны лес, пакуль яе разблытаеш. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разблы́таць

1. (развязаць вузел і г. д.) lösen vt; ufknüpfen vt, entwrren vt;

2. (зрабіць зразумелым) klären vt, ins Rine brngen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паразблы́тваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Разблытаць усё, многае.

П. ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разблы́таны прям., перен. распу́танный; см. разблы́таць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разблы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разблытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разблы́таны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разблытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разблы́тваць несов., прям., перен. распу́тывать; см. разблы́таць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)