Рэ́гі1 мн. ’маленькі ручаёк, які сцякае па чым-небудзь’ (Янк. Мат.). Гл. рага.

Рэ́гі2 мн. л. ’рогат’ (Стан.). Бязафікснае ўтварэнне ад рэгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

піро́г, рага, м.

Булка, пераважна падоўжанай формы і з якой‑н. начынкай. Пірог з макам. Пірог з павідлам. □ Набліжалася свята Кастрычніка. Кожны ўспамінаў, як ён летась святкаваў гэты дзень у сябе дома, як маці вешала чыстыя фіранкі, засцілала накрухмалены кужэльны абрус, пякла смачныя пірагі. Грахоўскі.

•••

Вароты пірагамі падпёрты дзе, у каго гл. вароты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полубольно́й

1. прил. напаўхво́ры; (почти больной) хварава́ты, ама́ль хво́ры;

2. сущ. напаўхво́ры, -рага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пясо́га ’брудная ільснівая пляма на каўнеры ці адваротах адзення’ (Касп.). Звязана з піся́г ’пацёк, рага’ (гл.), параўн. пісо́га (pisóha) ’вузкая і прадаўгаватая чорная пляма’ (Варл.), піцо́га ’пісяг’ (Жд.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́зы ’пацёкі поту ці слёз’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ад ра́га (гл.) пад уплывам рагаза́1 (гл.). Форма мн. л. з’явілася ў выніку суаднясення слова з іншай назвай рэаліі — ра́гі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пу́тное сущ., разг. талко́вае, -вага ср.; (хорошее) до́брае, -рага ср.;

ничего́ пу́тного нічо́га талко́вага (до́брага);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сура́гі ’рагі (пацёкі на вокнах)’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ), суру́гі ’тс’ (слуц., Сл. ПЗБ), суро́гі ’рагі поту’ (люб., Жыв. НС), сурагі́ ’сляды поту, слёз на твары’ (ЛА, 3). З літ. srúogos ’тс’ (Сл. ПЗБ, там жа). Пра іншыя варыянты тлумачэння паходжання слова гл. рага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўро́за, паўро́зы, паўру́зы, по́ўрас, поўро́з, паўро́з, паўро́за, повро́зы ’матуз, шнур’, ’абора’ (ТСБМ, Янк. 1, Мат. Гом., Сл. Брэс., ТС; лях., смарг., слуц., бярэз., Сл. ПЗБ), брасл. паўрос ’повад’ (Сл. ПЗБ), поўро́зрага’ (ТС), повро́зы, поўразка ’завязкі ў фартуху’ (смарг., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Ян.), поўразы ’петлі для гузікаў’ (Ян.), паўрозы ’махры’ (івац., Сл. Брэс.; Мат. Гом.), ст.-бел. поврозъ, паврозъ ’вяроўка’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. powróz ’тс’, ’шнур’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 4, 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́жка, ра́шка, ря́шка ’цэбар’; ’драўляная нізкая пасудзіна, у якой замешваюць есці свінням’ (докш., в.-дзв., трак., вільн., рас., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.), ’кубелец для сала’, ’вялікая міска, цэбар, у якім даюць есці свінням’ (Сцяшк. Сл., Бяльк.), ’банны посуд’ (Касп.), ’мерка для зерня, бульбы ў 1,5 пуда’ (ТС), ’начынне для памыяў’ (Бес.), ’цэбрык з адным вухам, перан. морда’ (ПСл), ’цэбар’, ’галава’ (Сцяшк. Сл., Ян., Мат. Гом.), ст.-бел. ряжка (1690 г.), ражка (1550 г.), сюды таксама ра́жа ’кубел’ (Мат. Гом.), рус. дыял. ря́жка, ря́шка ’памыйны посуд, таз’, ’банная шайка, вядзерца, чарпак’, ра́жка ’рагатка’, ’невялікая скаба, якая злучае клёпкі бочкі пры надзяванні абручоў’, ’падстаўка ў выглядзе рагаткі, стойкі’, ’карыта для кармлення свіней’, укр. ряжа, ряжка ’чан’. Сцяцко (Сцяц. Нар., 93–94) лічыць памяншальна-ласкальным утварэннем ад ра́га ’ражка’, зафіксаванага беларускімі слоўнікамі 20‑х гадоў XX ст., якое, у сваю чаргу, з’яўляецца лексіка-семантычным утварэннем ад ра́га ’струменьчык вады’: раг‑ьк‑а > ражка. Няпэўна, хутчэй наадварот. Некаторыя тлумачаць слова як утварэнне ад рад1 (гл.), параўн. абруд узводзячы яго да *ob‑rǫdъ (Праабражэнскі, 2, 241; Трубачоў, Слав. языкозн., V, 176; ЭССЯ, 29, 118). Фасмер (3, 537) лічыў такую этымалагізацыю недастаткова аргументаванай. Магчыма, мае сувязь з рэ́дкі, параўн. рус. ре́жа, ря́жа ’рыбалоўная сетка з рэдкім пляценнем’ (< *rědi̯a, гл. Фасмер, 3, 460), параўн. таксама ра́жанка (гл.). Значэнне ’шырокі твар, морда; вялікая галава’ хутчэй за ўсё, позняе запазычанне з рускай, параўн. ра́жесть ’прыгажосць’, ’паўната’, ’тлустасць’, ра́жий ’вялікі, буйны (пра рэчы, прадметы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

больно́й

1. прил. (подверженный болезни) хво́ры; (связанный с ощущением боли) балю́чы;

больно́й челове́к хво́ры чалаве́к;

больно́е се́рдце хво́рае сэ́рца;

больно́й па́лец балю́чы па́лец;

больно́й дизентери́ей хво́ры на дызентэры́ю (крыва́ўку);

2. прил., перен. (уязвимый) балю́чы; (болезненно переживаемый) хво́ры; (слабый) сла́бы́;

больно́е самолю́бие хво́рае самалю́бства;

больно́е ме́сто сла́бае ( слабо́е) ме́сца;

больно́й вопро́с балю́чае пыта́нне;

3. сущ. хво́ры, -рага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)