прапі́цца, ‑п’юся, ‑п’ешся, ‑п’ецца; ‑п’ёмся, ‑п’яцеся; зак.
Патраціць усё на п’янства. [Бацька:] — Сапраўдны паляўнічы не прап’ецца, у карты не прагуляецца — яму гэта непатрэбна. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закасне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які закаснеў, зрабіўся косным; закаранелы. Пісьменнік востра высмейваў п’янства, забабоны, адсталыя людскія звычаі, закаснелыя традыцыі старога быту. Казека. // Непапраўны, непадатлівы да змен. Закаснелы гандляр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Захля́нуць ’пахудзець’ (Касп.). Рус. варонеж., зах.-бранск., дан. захля́ть ’стаць хваравітым, спакутаваны, укр. захля́нути, захля́ти ’аслабець, пахудзець’, польск. дыял. zachlać ’аслабець ад п’янства’ (параўн. chlać ’піць (гарэлку)’), zachłysnąć się і да т. п., гл. захлынацца. Паколькі хлынуць і хлянуць блізказначныя, звязаныя праз значэнне ’цячы’ («хлянула кроў з носа», Нас.), магчыма, ’аслабець’ не толькі ад п’янства, але і ад крывацёку і г. д. Няясна. Гл. хлянуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́хус ’п’яніца; высокі, мажны мужчына’ (Нас.); Бахус ’Вакх’. Укр. бахусува́тий ’той, што мае сляды п’янства’. Запазычанне з польск. Bachus ’Вакх’ (< лац. Bacchus < грэч. Βάκχος).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хвараві́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць хваравітага. І на твары яго адбіваліся адзнакі хваравітасці і сляды калісь вясёлага жыцця і п’янства, у якім пісар не меў сабе роўных у воласці. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прапой ’п’янства; горкі п’яніца’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік да прапіць (гл. піць), у апошнім значэнні часцей — прапойца, параўн. рус. ты пропоица двора, ты пропил мое житье (параўн. Экерт, Этимология–1997–1999, 220).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разгу́л, ‑у, м.
1. Моцнае, буйнае праяўленне чаго‑н. Разгул рэакцыі. □ О, колькі гэтая сям’я пагаравала ў часы бандыцкага разгулу, колькі начэй прасядзела гэта Малка з малымі дзецьмі ў гушчары азёрнага чароту. Сташэўскі.
2. Нястрымнае, буйна-вясёлае правядзенне часу; п’янства, папойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крытыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каго-што.
1. Наводзіць крытыку (у 1 знач.). Крытыкаваць недахопы. □ Якім не спасаваў, не напужаўся, а стаў адкрыта крытыкаваць Рыгора Карачонка за п’янства, за паблажлівасць да гультаёў, за дрэнныя парадкі ў брыгадзе. Дуброўскі.
2. Займацца крытыкай (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбэ́шчанасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць разбэшчанага (у 2 знач.); амаральнасць, распушчанасць. Духоўная спустошанасць, маральная разбэшчанасць, як не трэба лепш, сведчылі аб загніванні прыгоннага ладу. Казека. Рэдактар напісаў загад аб звальненні з рэдакцыі Сяргея Росліка за п’янства, за бытавую разбэшчанасць, за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Сабаленка.
2. Уласцівасць разбэшчанага (у 3 знач.); разбалаванасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прачуха́нка ’пакаранне за п’янства, строгае пакаранне за свавольства’ (Нас.), усыпаць прачуха́нца ’моцна пабіць’ (Ян.), даць прачуханкі ’даць наганяй’ (Янк. БФ), прочуха́нец ’прачуханка’ (ТС), ’гультай’ (Сцяшк. Сл.), прачу́хацца ’працверазіцца’ (Шат.), прочы́хацца ’ачухвацца’ (ТС). Рус. дыял. прочуха́нка ’наганяй, нагонка’, укр. дати прочуха́на, прочуха́нкі ’тс’ (гл. Макіенка, Бел.-рус. ізал., 111). Дэрываты ад прачухацца (гл. ачухацца) з суф. ‑анка, ‑анец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)