сла́бкі сла́бый; (несильно затянутый — ещё) свобо́дный;

с. по́яс — сла́бый (свобо́дный) по́яс;

~кая пятля́ — сла́бая пе́тля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Га́фта ’абкіданая пятля’ (Нас.), га́фтачкапятля для гузіка або гапліка’ (БРС, Сцяшк.), га́фтка ’драцяная пятля’ (Нас., Сцяшк.). Гл. гапка1, гаптка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́шалка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Дошка або стойка з кручкамі, на якія вешаюць адзенне.

2. Пятля, прышытая да адзення, за якую яго вешаюць.

Прышыць вешалку.

3. Планка з кручком, на якую вешаецца адзенне ў распраўленым па плячах выглядзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́чка, -а, мн. -і, -чак, н.

1. гл. вока.

2. Невялікая круглая адтуліна ў якім-н. прадмеце.

Дзвярное в.

3. Пупышка, зрэзаная з дрэва для прышчэпкі.

4. Зародак парастка на бульбяным клубні.

5. Значок на ігральнай карце.

6. Пятля ў вязанні.

Спусціла в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дави́лка ж.

1. техн. даві́лка, -кі ж.;

2. (ловушка) сіло́, -ла́ ср.; пятля́, -лі́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гужавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да гужа. Гужавая пятля.

2. Які выконваецца жывой цяглавай сілай на калёсах або санях. Гужавыя перавозкі. Гужавая павіннасць. // Які складаецца з калёс, саней і жывой цяглавай сілы. Гужавы транспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мочка1 ’ніжняя мясістая частка вуха’ (ТСБМ). Укр. мочка, рус. мочка ’тс’, ст.-рус. мочка ’тс’ (XVII ст.), якія з мъчъка < мкнути < (про)‑мкнути ’працягнуць’ у выніку чаргавання ъ : ы, параўн. прымыка́ць (Міклашчыч, 206; Праабражэнскі, 1, 563; Фасмер, 2, 666; Булахоўскі, ВП, 3, 418).

Мочка2 ’раменная ці вяроўчаная пятля, якой прывязваецца пуга да пугаўя або біч да цапільна’ (Бяльк.), ’пятля ў кашулі’ (Растарг.). Рус. мочкапятля на адзенні’ (кур.), ’пятля на ботах’ (варон., разан., маск., калін.). Да мочка1 < (з)мыка́цца ’змыкацца, стульвацца’ > прасл. mъknǫti ’цягнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ранкапятля для гузіка’ (пін., Шатал.). Гл. прырамак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гуж, ‑а; мн. гужы, ‑оў; м.

Скураная ці вераўчаная пятля, пры дапамозе якой хамут злучаюць з дугой і аглоблямі. Уцягнуць гужы ў хамут. □ Конь аглобляй зачапіўся за сасёнку, гуж упёрся ў ствол, і конь спыніўся. Пестрак.

•••

Брацца (узяцца) за гуж гл. брацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кісце́нь, ‑цяня, м.

Даўнейшыя зброя ў выглядзе кароткай палкі, на адным канцы якой падвешваўся металічны шар для нанясення ўдараў, а на другім была пятля для надзявання на руку. Ударыць кісцянём. □ Запясце Корчака абвіваў рэмень кісцяня. Кісцень пагойдваўся. Калючы сталёвы шар, падобны на шышку дурнап’яну. Караткевіч.

[Цюрк. кістāн.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)