спра́шиваться

1. (просить разрешения) пыта́цца (у каго); см. спроси́ться;

2. безл. / спра́шивается а) паўстае́ пыта́нне, трэ́ба запыта́цца; б) (в математических задачах) трэ́ба адказа́ць;

спра́шивается, ско́лько дней вы бу́дете э́то перепи́сывать паўстае́ пыта́нне (трэ́ба запыта́цца), ко́лькі дзён вы бу́дзеце гэ́та перапі́сваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Іска́ць ’шукаць’ (Бяльк., Юрч. Сін., Сл. паўн.-зах.), іска́ць, іска́цца ’шукаць у галаве’ (Шат., Касп.). У літ. мове выціснута агульнабел. шукаць. Рус. иска́ть ’шукаць’, дыял. иска́ться ’шукаць у галаве’, укр. дыял. ська́ти ’шукаць у галаве’, польск. iskać ’шукаць вошы’, ст.-чэш. jíiskati ’шукаць’, славац. ískať ’шукаць у галаве’, славен. iskáti ’шукаць’, серб.-харв. ѝскати ’жадаць’, ’шукаць’, балг. и́скам ’жадаць’, ’прасіць’, ’патрабаваць’, макед. дыял. иска ’хацець’. Ст.-слав. искати ’шукаць’, ’імкнуцца, хацець’, ’прасіць’, ст.-рус. искати ’шукаць’, ’імкнуцца, хацець’, ’дамагацца’, ’прасіць’, ст.-бел. искати ’шукаць’. Прасл. *jьskati працягвае і.-е. *ais‑ ’жадаць, хацець, шукаць, патрабаваць’ (Покарны, 1, 16); параўн. літ. ieškóti ’шукаць’, лат. iẽskât ’шукаць вошы’, ст.-інд. iccháti, авест. isaiti ’шукаць, жадаць’, ст.-в.-ням. eiskōn, ням. heischen ’патрабаваць’, англа-сакс. āscian, англ. to askпытацца’. Гл. Фасмер, 2, 139–140; Слаўскі, 1, 729–730; Безлай, 1, 212; Трубачоў, Эт. сл., 8, 238–239, дзе агляд літ-ры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пліць ’марудзіць, марудна прымацца за справу’ (Нас.), ’марудна рабіць’ (Шымк. Собр.), пытацца ’марудзіць’ (Бяльк.), сюды ж пепліць ’тс’, пеплецца ’паволі рабіць’, піплівы ’карпатлівы, нудны (пра работу)’: ваша такая піпліваяработа, піша і піша (ашм., LKK, 16, 186). Традыцыйна параўноўваюць з балтыйскімі адпаведнікамі: лат. pipelėties ’корпацца, марудзіць’ (Блесэ, SB, 5, 18; Кіпарскі, Лекс. балтызмы, 14), літ. piplioti ’карпатліва, старанна працаваць’, pyplys ’слабы, нядужы чалавек’ (Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 186), pėpti ’слабець, чэзнуць’, pepis ’вялы чалавек, мямля, размазня’ (Санька, Kryu̯ja, 1996, 1, 91), што дае падставы адносіць беларускія словы да балтызмаў. Аднак балг. пьпля ’поўзаць (пра насякомых, малых жывёлах), рухацца паволі, з цяжкасцю, чуць варушыцца; рабіць нешта, але безвыніку’ (Младэнаў, 538: інтэрпрэтуе як слова з няпоўнай рэдуплікацыяй) прымушае прыняць гукапераймальнае паходжанне (таксама Фасмер, 3, 419, адносна беларускіх слоў); паводле Сноя (гл. Бязлай, 3, 38), у аснове самастойных утварэнняў — рэдуплікацыя імітатыўнага кораня і.-е. *ρϊ‑ρ‑, параўн. польск. дыял. рурііс ’мяць, рабіць нядбала, дрэнна, корпацца’, в.-луж. piplić ’саматужнічаць; калупацца ў носе’, н.-луж. pimplis ’марудна рабіць, корпацца’, чэш. piplat ’рабіць марудна, корпацца, калупацца’, слава іх. piplať sa ’марудзіць, рабіць паволі і нерашуча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раі́цца, ра́юся, ра́ішся, ра́іцца; незак.

Пытацца, прасіць парады ў каго‑н. Раіцца з настаўнікам. □ У .. [камісара] была каштоўкая прывычка партыйнага кіраўніка: у цяжкі момант раіцца з людзьмі, ведаць іх погляды, думкі. Шамякін. Ружыцкі некалькі разоў бачыўся з войтам, раіўся з асаднікамі, судовымі выканаўцамі. Бажко. // Абменьвацца думкамі; радзіцца. Старыя і пажылыя людзі раіліся, што рабіць, складалі свае планы. Колас. Потым піянеры пачалі раіцца між сабой, калі і куды накіравацца па жалуды. Якімовіч.

раі́цца, раі́цца; незак.

1. Утвараць новы рой (пра пчол і падобных да іх насякомых). Дык жа па цэлых днях бабка сядзіць у садку і пільнуе, каб не зляцеў рой. Пчолы цяпер вельмі раяцца, і раі высыпаюцца ледзь не кожны дзень. Баранавых. Стары пчалавод Тодар Юрко дык, як толькі пачыналі раіцца пчолы, тут дняваў і начаваў. Кулакоўскі.

2. Лятаць, збірацца роем. Мухі раіліся ля яго гнойных вачэй — конь, небарак, быў сляпы. Чорны. // Кружыцца ў паветры (аб сняжынках). Над полем раіліся сняжынкі.

3. Паяўляцца адразу ў вялікай колькасці (пра думкі, пачуцці, сны і пад.). Пазней, калі .. вочы, стомленыя ўгляданнем у цемру, закрыліся .. павекамі, у галаве пачалі раіцца сны. Галавач. Розныя думкі раіліся ў галаве старога. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нело́вко

1. нареч. няспры́тна; няўме́ла; нязгра́бна; няскла́дна; сарамлі́ва;

2. нареч. няёмка; нязру́чна, невыго́дна;

3. нареч. няўда́ла, няўда́чна, нятра́пна;

4. нареч. няёмка;

чу́вствовать себя́ нело́вко адчува́ць сябе́ няёмка (нязру́чна); см. нело́вкий;

5. безл., в знач. сказ. няёмка, нязру́чна, невыго́дна; (нехорошо) нядо́бра; (совестно) со́рамна;

мне нело́вко сиде́ть мне няёмка (нязру́чна, невыго́дна) сядзе́ць;

нело́вко спра́шивать няёмка пыта́цца;

мне ста́ло нело́вко мне ста́ла няёмка (со́рамна);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры предлог с предл.

1. в разн. знач. при;

стая́ць п. ўвахо́дзе — стоя́ть при вхо́де;

п. до́ме быў сад — при до́ме был сад;

заста́цца п. сваёй ду́мцы — оста́ться при своём мне́нии;

быць п. сме́рці — быть при́ смерти;

шпіта́ль п. дыві́зіі — го́спиталь при диви́зии;

трыма́ць дакуме́нты п. сабе́ — держа́ть докуме́нты при себе́;

быць п. збро́і — быть при ору́жии;

сказа́ць п. вы́падку — сказа́ть при слу́чае;

п. ўсіх пыта́цца нязру́чна — при всех спра́шивать нело́вко;

п. святле́ ме́сяца — при све́те луны́;

п. цары́ — при царе́;

п. ўдзе́ле партыза́н — при уча́стии партиза́н;

2. (в знач. «вместе», «рядом», «возле») у (кого, чего); при;

ха́та п. рацэ́ — изба́ у реки́ (при реке́);

жыць п. бацька́х — жить у роди́телей (при роди́телях);

сядзе́ць п. акне́ — сиде́ть у окна́;

стая́ць п. станку́ — стоя́ть у станка́;

дзень п. дніи́зо дня в день;

адзі́н п. адны́м — вплотну́ю, о́чень бли́зко (оди́н на одно́м);

ні п. чым — ни при чём;

не мець капе́йкі п. душы́ — не име́ть ни копе́йки за душо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)