падыхо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. падысці.

2. Месца, па якім падыходзяць да чаго-н.

Зручны п. да ракі.

3. (перан.). Сукупнасць спосабаў, прыёмаў разгляду чаго-н., адносін да каго-, чаго-н.

Правільны п. да вырашэння нацыянальнага пытання.

Ён умее знайсці п. да кожнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэфера́т ’кароткі выклад якога-небудзь пытання, зместу кнігі’ (ТСБМ). З рус. реферат ’тс’. Ст.-бел. реферацыя ’даклад, справаздача’ < с.-лац. referatio (Булыка, Лекс. запазыч., 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спрэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Абмеркаванне якога-н. пытання, пры якім кожны адстойвае сваю думку, пазіцыю.

Вучоныя спрэчкі.

Спрэчкі не на жарт.

2. Аспрэчванне правоў на валоданне чым-н.

С. за бацькоўскую хату.

3. толькі мн. Публічнае абмеркаванне якіх-н. пытанняў.

Спрэчкі па дакладзе старшыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., каго-што.

Разм. (звычайна з адмоўем). Выразна, дакладна пачуць. Пятрусь яшчэ нешта сказаў, але крык Жарты заглушыў яго, і Зося не расчула. Гартны. Калгаснік прамаўчаў, бо, мусіць, не расчуў пытання. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пыта́нне ’запытанне, дапытванне’: безъ пытання прызнався (Нас.). Ад пытаць, пытацца (гл.), у сучасным абстрактным значэнні ’задача, праблема’ (ТСБМ), відаць, еўрапеізм, утвораны на роднай глебе, параўн. Векслер, Hist., 149.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нетакто́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нетактоўнага. Нетактоўнасць пытання. // Нетактоўны ўчынак, а таксама нетактоўныя паводзіны, словы і пад. Шэф не мог не разумець, што сказаў страшэнную нетактоўнасць. Караткевіч. [Люська] дакарае сябе за нетактоўнасць, сваю легкадумнасць і ўжо хоча прасіць прабачэння. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

1. за каго-што. Выказвацца ў падтрымку каго-чаго-н. (у час выбараў пры вырашэнні пытання і пад.).

Г. за дэлегата.

2. што. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання.

Г. праект пастановы сходу.

3. Спыняць машыну ўзняццем рукі (разм.).

Г. на шашы.

|| зак. прагаласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кансульта́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Парада спецыяліста па якім-н. пытанні.

Атрымаць кансультацыю.

2. Установа, якая аказвае дапамогу насельніцтву парадамі спецыялістаў па якіх-н. пытаннях.

Юрыдычная к.

3. Дадатковыя заняткі выкладчыка з навучэнцамі для лепшага засваення прадмета.

Расклад кансультацый перад сесіяй.

4. Абмеркаванне якога-н. пытання спецыялістамі.

Склікаць кансультацыю юрыстаў.

|| прым. кансультацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асвятле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асвятляць — асвятліць.

2. Святло ад якой‑н. крыніцы. Дзённае асвятленне. Электрычнае асвятленне.

3. Сукупнасць прылад святла. Правесці электрычнае асвятленне.

4. перан. Растлумачэнне, дэтальны разгляд чаго‑н. Навуковае асвятленне пытання. Негатыўнае асвятленне. Знайсці шырокае асвятленне ў друку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гардэро́б (БРС). Рус. гардеро́б (з 1722 г.), укр. гардеро́б. Запазычанне з франц. garderobe ’тс’. Бел. мова атрымала гэта слова, відавочна, праз пасрэдніцтва рус. мовы. Гл. Фасмер, 1, 393; Шанскі, 1, Г, 28–29 (які, аднак, пытання аб ролі рус. мовы не ставіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)