нектарано́сы, ‑аў; адз. нектаранос, ‑а, м.

Кветкавыя расліны, што выдзяляюць нектар (цукрысты сок), які збіраюць пчолы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́цца, ую́ся, уе́шся, уе́цца; уёмся, уяце́ся, ую́цца; ві́ўся, віла́ся, віло́ся; ві́ся; незак.

1. Расці завіткамі.

Хмель уецца вакол дрэва.

Валасы ўюцца.

2. Рабіць звілістыя рухі або мець звілісты напрамак.

Паміж гор вілася рэчка.

3. Лятаючы, кружыцца.

Пчолы ўюцца роем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джа́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., каго-што.

1. Раніць, упівацца джалам, кусаць (пра насякомых, змей).

Пчолы джаляць.

2. перан. Раніць крыўднымі словамі, колкімі заўвагамі.

Крытычныя выказванні джалілі яго, выводзілі з раўнавагі.

|| зак. уджа́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

Уджаліла змяя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабаці́ніцца, ‑ніцца; незак.

Тое, што і рабацець. Кулі гудзелі, быццам пчолы каля вулля. Вада рабацінілася, кіпела. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насяко́мыя, ‑ых; адз. насякомае, ‑ага, н.

Клас беспазваночных членістаногіх жывёл, да якога адносяцца мухі, пчолы, мурашкі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрылята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Прыляцець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Аднекуль наляцелі пчолы, папрыляталі камары. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́жаны, лажаныя пчолыпчолы з выбраным мёдам’ (Нас.), ст.-бел. лажоный (1529 г.), ст.-рус. лаженый (XII ст.) ’вынуты’ (г. зн. ’вулей, у які ўжо лазілі’) (Фасмер, 2, 448). Да лазіць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узбудара́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Прыйсці ў стан непакою, трывогі; пачаць рухацца, дзейнічаць; устрывожыцца. Узбударажыўся натоўп. Узбударажыліся пчолы ў вуллі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вербало́ззе, ‑я, н., зб.

Разм. Кусты вербалозу. На алешніку вытыкаліся ліпкія лісточкі, а на вербалоззі гулі пчолы, п’ючы сок з салодкіх коцікаў. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медано́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Багаты нектарам. На лугах — безліч усякіх меданосных раслін і кветак. Кулакоўскі.

2. Які ператварае нектар у мёд. Меданосныя пчолы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)