по́рча ж.

1. (действие) псава́нне, -ння ср.;

по́рча зре́ния псава́нне зро́ку (вачэ́й);

2. (повреждение) пашко́джанне, -ння ср.; (вред) псу́та, -ты ж., псо́та, -ты ж.;

3. (в поверьях) обл. суро́кі, -каў ед. нет; ча́ры, -раў ед. нет; насланнё, -ння́ ср., нагаво́р, -ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пашкода ’шкода’, ’псаванне’, пашкоднік ’шкоднік’ (Шпіл.). Беларускі рэгіяналізм. Да па‑ (< прасл. pa‑) і шкода (гл.). Магчыма, гэта ўплыў балт. субстрату. Параўн. літ. pagedimas і gadinimas ’шкода’ — gadinti ’псаваць’. Аб семантычным супадзенні балтыйскіх і славянскіх дэрыватаў з прыстаўкамі па‑ (< прасл. pa‑) і літ. ρα‑, ρό‑, лат. pa‑ гл. Борысь, Prefiks., 47.⇉ч

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поврежде́ние ср.

1. (действие) псава́нне, -ння ср.; пашко́джванне, -ння ср.; кале́чанне, -ння ср.; см. поврежда́ть;

2. (вред) шко́да, -ды ж., пашко́джанне, -ння ср.; (порча) псу́та, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Глум, глумі́цца, глумі́цьпсаванне; адходы’, ’псавацца, псаваць’, ’жартаваць і да т. п.’ (БРС, Шат., Касп.). Вельмі разгалінаванае сямейства слоў, вядомае ва ўсіх групах слав. моў. Прасл. *glumiti (), *glumъ, *gluma (агляд вялікага матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 147–149). Зыходным для дзеяслова *glumiti лічацца назоўнікі *gluma, *glumъ, якія даследчыкі суадносяць з *glupъ. Услед за Бернекерам (1, 308) лічыцца роднасным са ст.-ісл. glaumr ’шумная забава’, ст.-англ. glēam ’забава, жарты, гульня’, грэч. χλεύη ’жарт’ і г. д. Іншыя версіі лічацца не вельмі надзейнымі. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 416; Слаўскі, 1, 296.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгламаздзі́ць ’разабраць, расплесці’ (Юрч. СНЛ), разгламазда́чыць, разгламаздзя́чыць ’разгрувасціць’ (Юрч. СНЛ), разгломоздзи́ць ’раструшчыць’ (Нас.), гламза́ ’неакуратная асоба’, гламжэ́ннепсаванне, неакуратная работа’ (Юрч. СНЛ). Здзіўляе фармальнае падабенства з гламазда́ ’расцяпа, нехлемяжы і пад.’ (гл.), але ў такім выпадку застаюцца незразумелымі семантычныя сувязі. Апошнія формы можна параўнаць з літ. glamužỹs ’кіпа’, ’стос’, glámžymas ’камячанне’, glámžyti ’камячыць’. Фармальнае падабенства прымушае меркаваць і пра сувязь з гро́мазд (гро́мызд, гро́мыст) ’вялікія непатрэбныя рэчы, хлам’ (Юрч.; мсцісл., Нар. сл.), рус. гро́мо́зд ’куча непатрэбных рэчаў, хлам’, громозди́ть ’бязладна класці’, польск. gromaździć ’нагрувашчваць’, якія звязаны з грамада́ (гл.), а ‑л‑ на месцы ‑р‑ узнікла пад уплывам слова гламазда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рч ’шкода; псаванне’, м. р. або ж. р. (ТС; петрык., Мат. Гом.; Юрч. Вытв.), порча ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ; ТС). Укр. порча, рус. порча ’тс’ выводзяць з cnopmümu, портить ’псаваць’ (ЕСУМ, 4, 533; Фасмер, 3, 337), сюды ж польск. parcieć ’сохнуць, вянуць (пра садавіну і гародніну)’ і ’прарастаць у вільгаці і цяпле’, што дазваляе рэканструяваць прасл. *рыііʼti ’псаваць’. Сувязь з пароць (гл.) (Міклашыч, 243; Фасмер, 4, 335) непрымальная. Імаверна, роднаснае да прэлы, спёрты, заперці, запор (гл.). Параўн. ст.-рус. прытоіш ’патраціць, не захаваць’, славен. priШ ’пакаваць’. Сной (512) звязвае апошняе з порт ’тканіна, перавязь’ (гл. порт2). Параўн. таксама літ. pursti ’гніць’, piirtiti ’трасці, боўтаць’, pereti ’выседжваць птушанят’. Корань захаваўся ў *za‑pbH‑ъkъ, параўн. укр. запорток, польск. zapartek ’яйка-баўтун’, ’тухлае, сапсаванае яйка’, параўн. рус. испорченное (яйцо); адсюль першаснае значэнне ’тое, што сапрэла, сапсавалася ў закрытай прасторы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́зі́ць ’псаваць, перакрыўляць і інш.’, ’перакрыўляць, крывіць твар’, ка́зіцца ’здзекавацца і інш.’ (Нас.), казити ’псаваць, шкодзіць і інш.’ (Гарб.). Укр. казити ’перакрыўляць, псаваць’, рус. (варонеж.) казить ’псаваць’, польск. kazić псаваць і інш.’, ст.-польск. (з XVI ст.) ’разбураць, псаваць, разбіваць (напр., збанкі)’, славін. kãzec ’разбіваць, разбураць і інш. в.-луж. kazyć ’нішчыць, псаваць’, н.-луж. kazyś ’псаваць і інш.’, чэш. kaziti ’псаваць, разбураць, шкодзіць’, славац. kazit ’псаваць, разбураць’, славен. kazíti ’псаваць, перакрыўляць’, серб.-харв. ка́зити се ’псаваць свой выгляд’, ст.-слав. казити ’псаваць, шкодзіць’. Прасл. kaziti (sę) традыцыйна лічыцца каўзатывам да čeznǫti, Трубачоў (Эт. сл., 9, 171) слушна звяртае ўвагу на тое, што паміж гэтымі словамі няма непасрэднай суаднесенасці ні ў фармальным, ні ў семантычным плане. Таму ранейшыя даследчыкі шукалі іншыя сувязі; можна згадаць спробу Махэка, Recherches. 82–86, суаднесці слав. kaziti і літ. kežė́ti ’кіснуць’, аднак у слоўніку (Махэк₂, 246) ён супастаўляе з слав. літ. gōžti, góžti ’пра псаванне піва і інш.’. Паводле Мее, MSL, 9, 1896, 144, можна меркаваць, што kaziti ад іменнай асновы kaza; фармальна (праз ступень oō) гэта супадае з асновай у слав. kazati. Семантычная сувязь лексем зразумелая, калі прыняць, што kazati ’псаваць’, ’памячаць, адзначаць (у дрэнным сэнсе)’, гл. Трубачоў, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)