дзьмуць, дзьму, дзьмеш, дзьме; -мём, -мяце́, -муць; -мі; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Веяць, гнаць паветра.

Дзьмуў лёгкі ветрык.

2. З сілай выпускаць з рота струмень паветра.

Д. на агонь.

У дудку дзьме хлапчук.

Куды вецер дзьме (разм., неадабр.) — не мець сваёй думкі, прыстасоўвацца да існуючых меркаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лыцна́ць ’збірацца, мець намер, хацець’ (Бяльк.). Да лацнаць (гл.), якое са ст.-польск. łacnić się ’рыхтавацца, прыстасоўвацца’ < łacny ’схільны да чаго-небудзь’ (Слаўскі, 4, 412).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жыццёвасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць усяго жывога падтрымліваць сваё існаванне, прыстасоўвацца да асяроддзя. Жыццёвасць арганізма. Жыццёвасць раслінных форм.

2. перан. Здольнасць існаваць і развівацца. Жыццёвасць калгаснага ладу.

3. Адпаведнасць рэчаіснасці, сувязь з жыццём. Жыццёвасць літаратурных вобразаў. Жыццёвасць планаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гі́бкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць гібкага (у 1 знач.). Гібкасць стальнога прута. // перан. Багацце адценняў, выразнасць (пра голас, мову і пад.). Гібкасць думкі.

2. перан. Уменне хутка прыстасоўвацца да ўмоў, абставін. Гібкасць палітыкі. Гібкасць партыйнага кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лацна́ць ’лаўчыцца’ (Юрч.), ’дагаджаць, наравіць’ (Бяльк.), смал. лацнять ’абмяркоўваць, выбіраць, шукаць самы лепшы спосаб (у якой-небудзь справе)’, лацнацца ’вадзіць дружбу, сябраваць’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск. łacnić ’аблягчаць’, lacnić się ’рыхтавацца’, ’прыстасоўвацца^ Сłacny. Да лацно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыладня́ццапрыстасоўвацца’ (жлоб., Нар. словатв.). Верагодна, як і ладна́ць ’рыхтаваць’ (гл.), з укр. приладна́тися ’прыладзіцца’, приладна́ти ’прыладзіць’. Аб гэтым жа сведчыць арэал рус. дыял.: кур. приладня́ться ’падладжвацца, падлізвацца да некага’, бранск., арл. приладня́ть ’прыладзіць, прымацаваць што-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нараві́цца, ‑раўлюся, ‑ровішся, ‑ровіцца; незак.

1. Упарціцца, паказваць свой нораў. Конь спачатку не хацеў насіць чалавека на сваёй спіне, іржаў, брыкаўся, наравіўся. Бядуля.

2. Прыладжвацца, прыстасоўвацца. Па чорнай верхаводцы .. [байцы] прайшлі ціха, а потым боты ў кожнага хлюпалі, і трэба было вельмі наравіцца, каб не рабіць шуму. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подде́лываться

1. (под кого, что) падрабля́цца, падро́блівацца;

2. (к кому) разг. паддо́брывацца, падлі́звацца, прыстасо́ўвацца;

3. страд. падрабля́цца, падро́блівацца; см. подде́лывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эласты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Гнуткі і пругкі. Твар закрывала эластычная гумавая маска з вузкімі прарэзамі для вачэй. Машара. Скрут прыхінуўся спінай да скалы, з задавальненнем адчуваючы пад эластычным касцюмам яе цвёрдасць. Шыцік.

2. перан. Мяккі, плаўны, павольны; пазбаўлены рэзкасці. Эластычныя рухі. □ Павольная, эластычная ў сваім праяўленні сутарга прайшла па ягоным целе, і чалавек, распластаўся на каменні, адкінуўшы руку з плакатам убок. Мікуліч.

3. перан. Які лёгка змяняецца пад уздзеяннем якіх‑н. умоў, які можа лёгка прыстасоўвацца да чаго‑н.

[Ад грэч. elastós — пругкі, цягучы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абазу́рыцца ’страціць сорам’ (Касп.) < *обо‑зор‑ити‑ся. Параўн. рус. пск. абазуритьсяпрыстасоўвацца, сваволіць’, абазурнік ’нахабнік, гультай’, абазурить ’страціць сорам’, абазориться (‑абазуриться), абазорник (‑абазурник; параўн. рус. озорник, зазорный, позор). Магчыма, таксама кантамінацыя абазориться з опозориться. Неверагодна Тапароў (Зб. Бернштэйну, 455), які сцвярджае іранскую крыніцу для гэтага слова. Маецца на ўвазе ўзнікшае на аснове ст.-іран. zūrah ’несправядлівасць’, ст.-перс. zūrah ’тс’ гіпатэтычнае *aba‑zū̆r з наступным марфалагічным перараскладам на славянскай моўнай глебе. Супраць іранскай крыніцы таксама лінгвагеаграфія слова. Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 17.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)