Прыту́лак ’месца, дзе можна схавацца, адпачыць, прабыць патрэбны час’, ’дабрачынная ўстанова для сірот, беспрытульных дзяцей і інш.’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Варл., Сл. ПЗБ), прыту́л ’прыстанішча’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), ’сховішча, прытон’ (Нас.), прыту́ла ’прыстанішча’, прыту́лішча ’тс’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Ян.), прыту́лле ’тс’ (Касп.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, параўн. прытуліцца ’шчыльна прыхінуцца; знайсці прыпынак для жыцця’ (Варл.), ’адчуць ласку, спагаду, спачуванне’ (светлаг., SOr, 39, 356), прытуліць ’паставіць адзін прадмет упрытык да другога’ (там жа). Гл. туліць. Аналагічныя ўтварэнні і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. дыял. приту́л, приту́ла, приту́лище, приту́льепрыстанак, прытулак’, укр. приту́л, приту́лок, польск. przytul, przytulisko, przytułek ’тс’ і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кут, ‑а, М куце, м.

1. Месца, дзе сыходзяцца ўнутраныя бакі прадмета; частка памяшкання, прастора паміж дзвюма сценамі. Хадзіць з кута ў кут. □ Валерый ужо сам звярнуў увагу на фатаграфіі, што займалі ўвесь кут і яшчэ далей разбягаліся па сцяне. Б. Стральцоў. // Самае пачэснае месца за сталом на покуці. Сівой барадзе Месца на куце. Лось. — Кут дарагому госцю, — гаварыў [поп] ужо ў пакоі і піхаў сілком Шклярскага на кут за сталом. Галавач.

2. Частка пакоя, якая здаецца ў наймы. Заўсёды ў .. [Альбіны Сільвестраўны] жыла дзяўчына або дзве, спалі на адным ложку. І выбірала сабе яна пераважна студэнтак. Цяпер гэты кут пуставаў. Ракітны.

3. Жыллё, прыстанак, месца жыхарства (звычайна ў спалучэннях «свой кут», «мець кут» і пад.). І тут у першы раз Міхала Вось гэта думка напаткала: Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з панскіх выпутацца пут. Колас.

4. перан. Мясцовасць, звычайна глухая, далёкая. Глухі кут. □ — Каб гэты дзікі кут не быў добрым прытулкам для звяроў, — сказаў Віктар, — тады і нам не прыйшлося б тут Сядзець. Маўр.

•••

Мядзведжы кут (куток) — пра аддаленае, маланаселенае, глухое месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кров м.

1. (прикрытие) по́крыва, -ва ср.; (покров) пакрыва́ла, -ла ср.; (полог) по́лаг, -га м.;

под кровом но́чи пад по́крывам (пакрыва́лам, по́лагам) но́чы;

2. (приют) прыту́лак, -лку м.; (пристанище) прыста́нішча, -шча ср., прыста́нак, -нку м.; (дом) дом, род. до́му м.;

оста́ться без кро́ва аста́цца без прыту́лку (без прыста́нку);

о́тчий кров бацько́ўскі дом;

3. уст., см. кро́вля.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жыллё, кватэра, кут, куток, дах, прыстанішча, прыстанак, прыстанне, прыпынак, прыпынішча, прытулак, прытулішча, прытонне; жытло, седала, бярлог, котла, котлішча (разм. перан.); абіцель, пенаты (уст. кніжн.); рэзідэнцыя (афіц.); апартаменты (уст., мн.); □ дах над галавой

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пэ́ўны

1. (заслуживающий доверия) надёжный; достове́рный;

~ныя лю́дзі — надёжные лю́ди;

~ныя крыні́цы — надёжные (достове́рные) исто́чники;

2. ве́рный, надёжный;

п. прыста́нак — ве́рная (надёжная) при́стань;

3. (установленный) определённый;

прызна́чыць п. дзень сустрэ́чы — назна́чить определённый день встре́чи;

праз п. час — че́рез определённое вре́мя;

4. (безусловный) определённый;

мець п. по́спех — име́ть определённый успе́х;

5. твёрдый, ве́рный;

ісці́ ~нымі кро́камі — идти́ твёрдыми (ве́рными) шага́ми;

6. грам. определённый;

п. арты́кль — определённый арти́кль;

да ~най ступе́ні — до изве́стной сте́пени;

у ~ным сэ́нсе — в не́котором (изве́стном) смы́сле;

у ~най ме́ры — в не́которой сте́пени;

у ~ных вы́падках — в изве́стных слу́чаях

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́ўскі: на́ўскі вялікдзень ’чацвер велікоднага тыдня’ (Інстр. II), наўські: Radaūnica albo Nauśki Wielikdzieri ’вясеннія дзяды’ (Пятк. 2), параўн. наські: наські велікдзень ’тс’, іншая назва мёртвых велікдзень (ТС), укр. навський: навський великдень ’вялікдзень мёртвых, паводле народных вераванняў, у чацвер на апошнім тыдні вялікага посту’, рус. маск. навский: паве кий день ’рэлігійны звычай памінання памерлых на магілах на працягу тыдня пасля вялікадня’, чэш. дыял. navski: navskä kost ’цвёрды нараст’, славен. namški: namška kosi (*navbska kostь) ’тс’. Да прасл. *паиь, параўн. ц.-слав. навь ’мярцвяк’, рус. навь, навье ’тс’, укр. навка, мавка ’душа дзяўчынкі, што памерла да хрышчэння’, ст.-чэш. παν ’магілка, пекла, той свет’, unaviti ’забіваць’, чэш. unaviti ’стаміць’, unava ’стомленасць, знямога’, славац. navaпрыстанак добрых душ’, славен. navje ’душы няхрышчаных дзяцей’, паи ’душа нябожчыка’, балг. мак. нави ’злыя духі, злыдні’, гл. таксама ўниўя: загоніць унаўя ’на той свет, у магілу’ (Мат. Маг.). Дакладныя адпаведнікі: лат. näve ’смерць’, nävet, nävit ’забіць’, літ. ηδνέ ’цярпенне, смерць’, novis ’мучэнне’, novyti ’душыць, знішчаць’, ст.-прус. noms ’тулава, пень’, гоц. naus ’мярцвяк’, ст.-ісл. nar ’мярцвяк, труп’; звязана чаргаваннем галосных з ныць ’марнець, чахнуць’, уныць, унываць ’траціць жыццёвыя сілы’ (гл.), гл. Фасмер, 3, 35; Махэк₂,/391; Бязлай, 2, 216; робяцца спробы звязаць слав. *navъ з і.-е. пай- ’карабель’, якія грунтуюцца на уяўленнях, што шлих на той свет вядзе па рацэ ці праз мора, а таксама на назвах абрадаў, параўн. рус. навской (номской, навский) день, навьи проводы ’летнія дзяды, памінкі; пахаванне’ (Седакова, Балто- славян. этнокультурные и археологические древности: Погребальный обряд. Тез. докл. конф. М., 1985, 73), а таксама рус. навий день ’дзяды’, навья косточка ’цвёрды нарост’, літ. nam‑ kaulis ’тс’ з лат. vėla kauli ’костачка ў ступні, звязаная з пэўнымі павер’ямі’, Ve(u laiks ’памінанне мёртвых’ (Іванаў–Тапароў, Слав. языкозн., М., 1973, 168). Параўн. таксама Талстой, БСИ, 1977, 87; Іванаў-Тапароў, Иссл., 68–69; Кобилянський, Мовознавство, 1980, 1, 46; Буга, Rinkt., II, 503. Гл. навей,.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)