Псю́рыць ’гнаць’, прыпсюрыцьпрыгнаць’ (дзярж., Нар. сл.). Утварэнне на базе *псюр < польск. psiurz ’псяр’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сфугава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Спец. Выстругаць з мэтаю выроўнівання (напрыклад, краі дошак фуганкам). // Шчыльна прыгнаць і склеіць краямі (выструганыя часткі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыжану́цьпрыгнаць’ (Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *жану́ць/*жэну́ць/*жыну́ць, форма якога звязана з прасл. *ženǫ (1 ас. адз. л. цяп. час) ад *gъnati (гл. ЭССЯ, 7, 196–197). Падаецца, аднак, што з улікам ст.-бел. приженутипрыгнаць; спешна прыехаць’, а таксама рус. наўг. прижа́нуть ’наблізіць усутыч’, прижену́ть ’падсунуць да нечага’ з вельмі блізкай семантыкай, з’яўляецца магчымасць для рэканструкцыі інфінітыўнага карэляту *ženǫti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прытуры́ць, ‑туру, ‑турыш, ‑турыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Прыгнаць. [Цётка Луцэя] мне і расказвае, што дзяўчынкі Ніна з Валькай напужаліся, былі і кароў назад у вёску прытурылі. Масарэнка.

2. Прынесці, прывалачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпла́віцьпрыгнаць па вадзе’ (ТС). Рус. дыял. припла́вить ’тс’, при́плавь ’нешта прыбітае да берага, выгнутае вадой’, укр. при́плав ’прыстань’, чэш. připlaviti ’прынесці плынню, хваляй; сплавіць па рацэ’. Да плавіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напрыганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-чаго.

1. Прыгнаць, прымусіць прыйсці, прыслаць у вялікай колькасці. Напрыганяць кароў на пашу. Напрыганяць рабочай сілы.

2. Разм. Едучы на чым‑н., кіруючы чым‑н., даставіць. Напрыганяць машын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прытарнава́цьпрыгнаць да берага (пра плыт)’; ’дастасаваць, дапасаваць’ (Др.-Падб.; лід., Сл. ПЗБ), прытарнава́цца ’прыпыніцца, прыстаць’ (ТСБМ), ’прыстаць да берага’ (лід., Сл. ПЗБ), перан. прытарнава́цца ’прыстасавацца’ (Гарэц.; валож., Стан.). Да тарнава́ць, тарнава́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да прыгнаць.

2. Разм. Прымушаць, падахвочваць што‑н. рабіць. Любу не прыганялі дома рабіць. Мурашка. — Пі, сынку, еш, сынку, — прыганяла мяне Вара. — Хіба ж такія госці ў нас часта бываюць? Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыты́рак ’дурань’, прыты́раны ’дурнаваты’ (шчуч., З нар. сл.; жлоб., Жыв. сл.; бых., Жыв. НС). Утворана ад *прытырыць з суф. ‑ак; параўн. праты́рыць. Параўн. укр. прити́ритися ’недарэчна або не ў час прыйсці, прыехаць’, славен. pritiratiпрыгнаць’ і пад. (< *tirati ’церці’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подогна́ть сов.

1. падагна́ць;

подогна́ть уста́вших лошаде́й падагна́ць замо́раных ко́ней;

подогна́ть коро́в к хле́ву падагна́ць каро́ў да хлява́;

2. (пригнать по размеру) падагна́ць, мног. пападганя́ць; прыгна́ць, мног. папрыганя́ць, дапусці́ць; (приладить) прыла́дзіць, мног. папрыла́джваць;

подогна́ть кры́шку к я́щику падагна́ць (прыгна́ць) ве́ка да скры́нкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)