адкамандзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.
Накіраваць на працу ці на вучобу ў іншае месца, у другую ўстанову, арганізацыю. Пецю праўленне адкамандзіравала на курсы трактарыстаў і камбайнераў. Шамякін. // Паслаць куды‑н. са службовым даручэннем. Адкамандзіраваць інспектара для праверкі работы школ раёна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хада́йніцтва, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. хадайнічаць (у 1 знач.).
2. Дакумент з афіцыйнай просьбай аб чым‑н., прадстаўленне на што‑н. Кожны дзень у праўленне прыходзіць нямала розных пісем, заяў, хадайніцтваў. Кулакоўскі. [Бранзельс:] Пішыце новае хадайніцтва. [Мірмановіч:] Я з прынцыпу не буду пісаць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэмірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
Узнагародзіць (узнагароджваць) прэміяй. — Прыёмнік трэба. Такога бацьку, — .. [Аржанец] усміхнуўся, гледзячы на старога, — трэба прэміраваць самым найлепшым. Брыль. Праўленне калгаса, праводзячы Захарку на пенсію, прэміравала свайго ветэрана стрэльбай. Сіняўскі. // Адзначыць прэміяй адмысловыя якасці каго‑, чаго‑н. Прэміраваць пародзістую сабаку. Прэміраваць песню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скакану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Аднакр. да скакаць (у 1, 2 знач.).
2. Разм. жарт. Падбегчы, схадзіць куды‑н. хуценька. [Галя:] «І праехаць патрэбна будзе туды-сюды, і ў праўленне калгаса калі скакануць». Ермаловіч. Айцец Мікодым шпарка скакапуў на кухню і вярнуўся адтуль з добрай закускай. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дако́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Давесці да канца, завяршыць пачатае. Дакончыць справу. □ — Не хацела ты, Грыпіна, прыйсці ў канцылярыю, — у цябе дакончым праўленне. Пташнікаў. Парфёнчык зацягнуўся папяросай і дакончыў: — Былы старшыня, Падлуцкі, дом узяўся сабе ставіць. Дуброўскі.
2. Разм. Дабіць, даканаць, прыкончыць. Дакончыць параненага звера. □ Наш партызанскі ўвесь атрад дакончыць ворага прыйшоў. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растэрмінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Разлажыць на некалькі тэрмінаў выкананне або выплату чаго‑н. Праўленне вырашыла: хочаш перасяліцца ў пасёлак, адвядзём табе ўчастак па плану, дапаможам перавезці сядзібу, а калі хата ў цябе струхлела, пабудуем новую, лепшую, разлік за гэта растэрмінуем на некалькі год... Хадкевіч. — Калі хочаце, з дазволу аддзела асветы я растэрміную гэтыя грошы на тры раты, калі хочаце — можаце плаціць адразу. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыпендыя́т, ‑а, М ‑яце, м.
Навучэнец, які атрымлівае стыпендыю. Праз некалькі дзён я здаў экзамены па ўсіх астатніх прадметах на «выдатна» і быў залічан стыпендыятам семінарыі. Сяргейчык. Тройка ў заліковай кніжцы значыла: быць без стыпендыі да наступнай сесіі. Такое строгае правіла ўстанавіла праўленне для калгасных стыпендыятаў. Б. Стральцоў. // Навучэнец, які атрымлівае спецыяльную (найчасцей імянную) стыпендыю за выдатную вучобу і актыўную грамадскую дзейнасць. Купалаўскі стыпендыят.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хро́мавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хрому, які змяшчае ў сабе хром (у 1 знач.). Хромавая сталь. Хромавая фарба. Хромавая руда.
2. Які праводзіцца пры дапамозе хрому (у 1 знач.). Скура хромавага дублення.
3. Які з’яўляецца хромам (у 3 знач.). Хромавая скура. // Зроблены з хрому. [Стафанковіч] быў апранут у шматкішэнны фрэнч.. і хромавыя зграбныя боты на высокіх абцасах. Чорны. Цвёрда ступаючы хромавымі ботамі па пяску, старшыня рушыў у праўленне. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́дзеліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
1. Вылучыць з агульнай масы для якой‑н. мэты. Выдзеліць падводы для вывазкі дроў. Выдзеліць звеннявых. // Адзначыць якім‑н. чынам. Выдзеліць асноўную думку. □ Косця быў першы, каго Марынка тут нейкім чынам выдзеліла з астатніх. Шыцік.
2. Аддаць у карыстанне. Выдзеліць сыну частку маёмасці. □ Праўленне калгаса выдзеліла.. [Нямку] хатку ля канюшні. Кулакоўскі.
3. Вывесці на паверхню (з арганізма, са свайго саставу). Выдзеліць пот. Выдзеліць вуглякіслы газ. Выдзеліць цяпло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак.
1. каго. Разабраўшы абставіны, факты, устанавіць, хто правы, хто вінаваты. [Кулагін:] — Ніхто не паверыць, што ўсё робіцца без майго ведама. Ну, добра. Няхай нас з табой праўленне рассудзіць. Гаўрылкін.
2. з дадан. сказам і без дап. Падумаўшы, прыйсці да якой‑н. пэўнай думкі, рашэння; разважыць, рашыць. А кім быц[ь], сам рассудзіш сваёй добрай воляй. Колас. — Ды будзе не будзе пагоды, а дзён праз дзесяць трэба збірацца на касавіцу, — рассудзіў Хведар. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)