збудзі́цца, збуджуся, збудзішся, збудзіцца; зак.

Разм. Прачнуцца, абудзіцца. Аколіца-аселіца Пад ногі сонцам сцелецца... Збудзіўся гаспадар! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прачыха́цца ’прасынацца’ (воран., Сцяшк. Сл.). Да прачхнуцца (гл. прачнуцца). Параўн. ачхнуцца, ачхнацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ачну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Прачнуцца.

Я ачнуўся рана.

2. Апрытомнець, апамятацца.

А. ад непрытомнасці.

3. Выйсці са стану глыбокай задуменнасці, забыцця; схамянуцца.

А. ад успамінаў.

|| незак. ачына́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракі́нуцца, ‑нецца; зак.

1. Зак. да пракідацца.

2. Абл. Прачнуцца. Калі.. [Севярын] пракінуўся — палыхала зара. Святло ахапіла палову неба. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -дра́ла; -дзяры́; -дра́ны; зак., што.

1. Прадзіравіць, знасіць да дзірак.

П. рукавы на локцях.

2. Прарваць чым-н. вострым.

П. страху.

Вочы прадраць (разм., груб.) — прачнуцца.

|| незак. прадзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разду́рбаць ’паволі разбудзіць моцна спячага’ (ашм., Стан.), разду́рдаць ’разбудзіць тармосячы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’разбудзіць не ў час’ (Сцяшк. Сл.), розду́рбаць ’раскатурхаць’ (ТС), разду́рдацца, разду́рбацца ’ачуняць, прачнуцца’ (ашм., смарг., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. dùrdyti ’калоць’, ’тыкаць’, durdeti ’грымець, грукатаць, трашчаць’. Сюды ж, відаць, і дэфармаванае пад уплывам іншых слоў раздуры́ць ’раскатурхаць’, раздура́ць ’раскатурхваць’, раздура́ццапрачнуцца’ (Юрч.). Параўн. разгурзацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разґу́рзацца ’ачуняць, прачнуцца’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, балтызм, параўн. літ. gur̃sti ’слабець’, ’марудзіць’, gur̃stas ’затрымка’. Параўн. раздурваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прабудзі́цца, -буджу́ся, -бу́дзішся, -бу́дзіцца; зак.

1. Тое, што і прачнуцца (кніжн.).

П. ад сну.

Прырода прабудзілася (перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Узнікнуць, з’явіцца (пра пачуцці, жаданні і пад.; высок.).

|| незак. прабуджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прабуджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбудзі́цца, -уджу́ся, -у́дзішся, -у́дзіцца; зак.

1. Прачнуцца, абудзіцца.

Дзіця ўзбудзілася ад шуму.

2. Прыйсці ў стан нервовага пад’ёму.

Нервы ўзбудзіліся.

|| незак. узбуджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 знач.) і узбу́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

|| наз. узбуджэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

будзі́ць, буджу́, бу́дзіш, бу́дзіць; незак.

1. каго-што. Перапыняць чый-н. сон, прымушаць прачнуцца.

Б. дзяцей у школу.

2. перан. Абуджаць што-н. у каго-н., выклікаць да жыцця, дзейнасці.

Б. успаміны.

|| зак. пабудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны (да 1 знач.), прабудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны (да 2 знач.) і разбудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)