штампо́ўка, ‑і, ДМ ‑поўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. штампаваць (у 1 знач.). Гарачая штампоўка. □ Пятра так прывабіла магчымасць перайсці на штампоўку дэталі, якую яны дагэтуль выточвалі, ён так блізка прыняў да сэрца Андрэеву задуму, што і сам пачаў увесь час жыць ёю. Шахавец.

2. Р мн. ‑повак. Гатовы выраб ці дэталь, зробленыя пры дапамозе штампа (у 1 знач.). Працэнт выпуску штамповак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца маладзейшым, прымаць больш малады выгляд. Нам лёгка жыць і тварыць, бо мы маладзеем разам з усёй нашай краінай. Купала. Сядзіш на нарадзе побач з лепшымі людзьмі раёна і проста маладзееш. Скрыпка. Ад сонечных сполахаў ціхага рання Душа маладзее, стрымацца не можа. Хведаровіч. Пасля .. [дажджоў] усё ў прыродзе маладзела, усміхалася, расло. Пестрак. // перан. Павялічваць у сваім складзе працэнт маладых. Насельніцтва маладзее.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вычита́ть несов.

1. мат. адніма́ць;

вычита́ть одно́ число́ из друго́го адніма́ць адзін лік ад друго́га;

2. (удерживать) вылі́чваць; утры́мліваць;

вычита́ть из зарпла́ты оди́н проце́нт вылі́чваць (утры́мліваць) з зарпла́ты адзі́н працэ́нт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высо́кі, -ая, -ае; вышэ́йшы; найвышэ́йшы.

1. Вялікі па працягласці знізу ўверх або далёка размешчаны ў напрамку знізу ўверх; проціл. нізкі.

В. рост.

В. дом.

Высокія горы.

Жыць высока (прысл.). В. лоб (вялікі).

2. Значна большы за сярэднюю норму, за сярэдні ўзровень.

В. ціск крыві.

В. ўраджай.

Высокія тэмпы развіцця.

В. працэнт.

Высокая вада (на высокім узроўні).

3. Выдатны па сваім значэнні, вельмі важны, пачэсны (кніжн.).

Высокая адказнасць.

В. гонар.

Высокая ўзнагарода.

В. госць.

4. Поўны глыбокага значэння, незвычайны па сваім змесце (кніжн.).

Высокая ідэйнасць.

В. стыль.

5. Вельмі добры.

Высокае майстэрства.

Кніга высокай вартасці.

Быць высокай думкі пра каго-н.

6. Тонкі, гучны, які ўтвараецца ваганнямі вялікай частаты (пра гукі).

В. голас.

Высокая нота.

|| наз. вышыня́, -і, мн. вышы́ні, вышы́нь, ж. (да 1, 2 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ступе́нь ‘выступ лесвіцы’, ‘этап у развіцці’, ‘мера якасці, дзеяння’, ‘вучонае званне’ (ТСБМ), ‘ступня; крок’ (Нас.), ‘ступня; крок; мера якасці, градус’ (Байк. і Некр.), ‘ступня’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Ян.), ‘крок’ (Шымк. Собр., ТС), ‘ступак; ступня’ (ЛА, 3), ‘мера, роўная чалавечай ступні’ (Пятк. 2), ступі́нь ‘ступня’ (Дразд.), сту́пынь ‘тс’ (кам., КЭС), параўн. ст.-бел. степень ‘парог, лесвіца’ (Ст.-бел. лексікон), стопень ‘ступень, этап’ (там жа). Укр. ступі́нь ‘крок’, рус. ступе́нь ‘выступ лесвіцы’, в.-луж. stupjeń ‘чаравік’, ‘мера праяўлення якой-небудзь якасці; працэнт’, н.-луж. stupjeń ‘лямцавы чаравік’, чэш. stupeň, славац. stupeň ‘ступень’, серб.-харв. сту́пањ, славен. stọ̑pənj, балг. стъ́пен. Прасл. *stǫpenъ. Дэвербатыў да *stǫpiti (гл. ступіць) з суф. ‑enь; гл. Фасмер, 3, 788; Шустар-Шэўц, 1371; Махэк₂, 590; Бязлай, 3, 321. Борысь (578) праславянскім лічыць *stepenь (параўн. рус. степень, серб.-харв. сте̏пен, балг. сте́пен, макед. степен, ст.-слав. степень) ад незахаванага *stepti ‘ступіць, стаць’, на якое пазней паўплываў дзеяслоў *stǫpiti. Сюды ж ступе́ніць ‘ісці’ (навагр., Шн.). Параўн. стапа, стопень, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)