Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
працэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Сотая доля ліку, які прымаецца за цэлае (абазначаецца знакам %).
2. Колькасць, якая вымяраецца ў сотых долях чаго-н., прынятага за адзінку.
Выканаць план на 105 працэнтаў.
3. Даход, які атрымліваецца на кожныя 100 грашовых адзінак, што знаходзяцца ў банку, ашчадкасе.
Выплачваюцца працэнты.
4. Узнагарода, якая вылічваецца ў залежнасці ад даходу.
Працаваць на працэнтах.
◊
На (усе) сто працэнтаў (разм., адабр.) — поўнасцю.
|| прым.працэ́нтны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
працэ́нтм., в разн. знач. проце́нт;
пра́віла ~таў — мат. пра́вило проце́нтов;
вы́канаць план на сто ~таў — вы́полнить план на сто проце́нтов;
п. прыбы́ткаў — проце́нт при́былей;
◊ на (усе) сто ~таў — на (все) сто проце́нтов
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Працэнт 8/574
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
працэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Сотая доля ліку, які прымаецца за цэлае, за адзінку (абазначаецца знакам %). // Колькасць, якая вымяраецца ў сотых долях чаго‑н., прынятага за адзінку. Выканаць план на сто пяць працэнтаў.
2. Даход, які атрымліваецца на кожныя сто рублёў (ці сто іншых грашовых адзінак) капіталу. Працэнт прыбыткаў.
3. Плата, якая атрымліваецца крэдыторам ад даўжніка за карыстанне пазычанымі грашамі. З гэтага гоману выплыў Рыгораў жарт, пасланы да гаспадыні: — Папрашу ваш доўг з працэнтам.Гартны.
4. Узнагарода, якая вылічваецца ў залежнасці ад абароту, даходу. Сам Стась атрымлівае ўсяго тры рублі ў месяц ды невялікі працэнт ад продажу газет, але ён любіць беларускую газету, спачувае і спрыяе ёй, як можа.Колас.
•••
На (усе) сто працэнтаў — поўнасцю.
[Ад лац. pro centum — за сто.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
працэ́нтм.
1. Prozént n -(e)s, -e, Prozéntsatz m -es, -sätze;
у працэ́нтах in Prózent (дачаго-н. zu D); prozentuál;
2.эк. (прыбытак з капіталу) Prozénte pl, Zínsen pl; Zínssatz m, Zínsrate f;
камісі́йны працэ́нт Provisiónssatz m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
працэ́нт
(лац. pro centum = за сто)
1) сотая доля ліку (абазначаецца знакам %); колькасць, якая вымяраецца ў сотых долях чаго-н.;
2) даход, які атрымліваецца на кожныя сто грашовых адзінак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Працэ́нт ’сотая доля ліку’, ’даход за кожныя сто рублёў капіталу’, ’плата за пазыку’ (ТСБМ), про́цэнт ’тс’ (Нас.), працэ́нты ’надзел сенакосу ў разлік за працу ў калгасе’ (Сцяшк. Сл.). Як сведчыць націск, праз рус.проце́нт з ням.Prozent, якое, у сваю чаргу, з італ.per cento, якое потым набыла лацінізіраваную форму pro cento ’за сто’ (аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 386, з літ-рай). Форма про́цэнт у Насовіча з польск.procent ’працэнт’, хаця параўн. рус. пар. про́цент ’працэнт’. Пра гісторыю слова ў беларускай мове гл. Дода, Тэрм. бюлетэнь, 1, 42–45.