прасява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасаваць — прасеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасава́цца несов., страд. гла́диться, утю́житься; см. прасава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасо́ўка ж. гла́женье ср., утю́жка; см. прасава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасаваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасава́нне ср. гла́женье, утю́жение, утю́жка ж.; см. прасава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што і без дап.

Прасаваць ​1 некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасава́ны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасаваць ​1.

2. у знач. прым. Гладжаны, выгладжаны; выпрасаваны. Прасаваная бялізна.

прасава́ны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасаваць ​2.

2. у знач. прым. Зроблены шляхам прасавання ​2. Прасаваныя дрожджы. Прасаванае сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

1. Старанна разгладзіць (прасам).

П. кашулю.

2. Правесці які-н. час, прасуючы (гл. прасаваць¹) што-н.

|| незак. прапрасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жэ́ґліць ’паліць’ (шчуч., З нар. сл., 42). В.-луж. žehlicпрасаваць’, ’мігцець’, žehlić so ’тлець’, чэш. žehlitiпрасаваць’, разм. ’скардзіцца’, славац. zehliťпрасаваць’. Улічваючы выбухны характар ґ і геаграфію, відаць, з польск., дзе зафіксавана żeglić ’слаба паліцца, тлець’. Паходжанне слова звязана з жэгаць, жыгаць, жгаць (гл.), прычым, калі дапускаць рэдуплікацыю, магчыма гаварыць і аб варыянтнасці l‑r (параўн. серб.-харв. жа̏грити ’паліць’, рус. дыял. жа́грить ’моцна паліць печ’), падобнай да вар’іравання журацьжуляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утю́жить несов.

1. прасава́ць;

2. техн. (укатывать) кача́ць;

3. перен. (бить), прост. дуба́сіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)