ні́шчыцца, ‑чыцца; незак.
1. Знішчацца, гінуць, прападаць. Пад вечар уся цэнтральная частка горада была ахоплена пажарам. Высока ляцелі іскры, гінула чалавечая праца цэлых пакаленняў, нішчыліся нацыянальныя багацці. Гурскі. Дзе вартавы да шкоднікаў ласкавы, Там нішчыцца дабро дзяржавы. Корбан.
2. Зал. да нішчыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бабы́ль, ‑я, м.
1. Разм. Адзінокі, бессямейны чалавек. Партызаны жартавалі з дзеда: — Ажэнім вас, дзед Цімох, навошта вам бабылём прападаць. Шчарбатаў. Хіба гэтакага свата думаў мець Верамейчык — лайдака ды бабыля, у якога і хата жардзінаю падперта. Крапіва.
2. Уст. Бедны, беззямельны, бесхацінны селянін.
•••
Хадзіць бабылём гл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гібе́ць ’гібець, прападаць’ (БРС, Шат., Сл. паўн.-зах.). Укр. ги́біти, рус. дыял. гибе́ть ’старанна займацца чым-н.’, ст.-чэш. hyběti ’гінуць’, серб.-харв. (XV ст.) gibjeti ’гінуць’, дыял. ги́бети ’моцна жадаць’. Прасл. *gyběti ’тс’ (роднаснае з *gybnǫti, *gybati). Трубачоў, Эт. сл., 7, 217–218.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сці́ра ’страта’ (Юрч. Вытв.), сці́рства ’тс’ (Касп.). Параўн. укр. дыял. стира ’напасць’. Вытворныя ад сціраць ’знішчаць’: со свету сціраюць (Нас.), сціра́цца ’разбурацца, гінуць, знікаць, прападаць’ (Юрч. Вытв., ТС), што да церці (гл.); да семантыкі параўн. стараж.-рус. терѧти ’губіць, спусташаць’, рус. поте́ря ’згуба’, теря́ть ’губляць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пропада́́ть несов. прапада́ць; (исчезать — ещё) зніка́ць; (утрачиваться — ещё) адпада́ць; (погибать — ещё) гі́нуць;
где вы пропада́́ли? разг. дзе вы прапада́лі?; см. пропа́стьII.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ні́шчыць ’даводзіць да галечы’ (Нас.), ’знішчаць, зніштажаць, губіць, спусташаць, прымяншаць’ (Гарэц.), ’спусташаць’ (Яруш.), ’знішчаць’ (Шат., Бяльк.), нішчыцца ’гінуць, прападаць’ (ТС), укр. нищити ’спусташаць, знішчаць’, польск. niszczyć ’ператвараць у нішто, марнаваць, знішчаць, спусташаць’. Выводзяць з прасл. *nīsti̯‑ (гл. нішчэ́ць) (Брукнер, 364; Фасмер, 3, 77), што ўзыходзіць да *ničьto, гл. нішто (ESSJ SG, 2, 489).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аціра́цца (экспр.) ’хадзіць без справы, гультайнічаць’ (КТС), рус. разм. отираться. Ад аціраць, церці, параўн. аціраць бакі ’марнатравіць час’ (Юрч. Фраз., I), церціся ’губляцца, прападаць, хадзіць без справы па суседзях’ (Шат.), церці час ’дарэмна губляць час’ (Шат.); апошняе адпавядае рус. терять время і, магчыма, тлумачыць паходжанне рус. терять ’губляць’ ад церці (тереть), сувязь якіх устанаўлівае Фасмер, 4, 50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
праку́да, ‑ы, м. і ж.
Разм.
1. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж. Ахвотнік (ахвотніца) да свавольстваў, розных штук; гарэза. Раса... Віры... Туману сырадой. Клююць яршы — падводныя пракуды. Калачынскі.
2. ж. Праява; навала. Але тут пачалі наўкруга прападаць коні ў людзей. То з начлегу не вернецца, то з хлява згіне — што за пракуда? Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
марнава́цца, ‑нуецца; незак.
1. Траціцца без карысці, прападаць, не ісці на карысць. Марнуюцца сілы. □ Аляксей пагушкаў лямпу на выцягнутай далоні і ўсміхнуўся: — Неашчадна! Гэта ж кілаграмы тры каляровага металу марнуецца. Б. Стральцоў.
2. Тое, што і мардавацца (у 2 знач.). — Ну, Андрушка, пускай дзяцей ды паедзем у Пінск. Годзе табе ўжо марнавацца тут. Колас. — У вёсцы дабра [Рыгор] не бачыў, а цяпер у турме марнуецца. Бажко.
3. Зал. да марнаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уміра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Пераставаць жыць. [Ірынка:] Мама, калі ўмірала, сказала мне, што гэта вы згубілі нас навек і майго тату. Чорны. // Вянуць, сохнуць (пра расліны). Маё сэрца, маё вока Цягне хвоя тая, Што ў лузе адзінока Сохне-умірае. Колас.
2. перан. Знікаць, прападаць. На ўсе варожыя пагрозы, на тэрмаядзерны ўвесь жах два словы даў твой ясны розум, што не ўміраюць у вяках: Мір! Дружба! Дубоўка.
3. перан. Адыходзіць у мінулае (пра грамадскія з’явы і пад.). Старое ўмірае, а новае нараджаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)