прапада́ць гл. прапасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапа́даць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прапа́даю прапа́даем
2-я ас. прапа́даеш прапа́даеце
3-я ас. прапа́дае прапа́даюць
Прошлы час
м. прапа́даў прапа́далі
ж. прапа́дала
н. прапа́дала
Дзеепрыслоўе
прош. час прапа́даўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прапада́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прапада́ю прапада́ем
2-я ас. прапада́еш прапада́еце
3-я ас. прапада́е прапада́юць
Прошлы час
м. прапада́ў прапада́лі
ж. прапада́ла
н. прапада́ла
Загадны лад
2-я ас. прапада́й прапада́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прапада́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прапада́ць несов.

1. (без пользы) пропада́ть;

2. (теряться) пропада́ть, исчеза́ть;

3. (утрачиваться) пропада́ть;

4. (переставать быть видимым, слышимым) пропада́ть, исчеза́ть;

5. погиба́ть, ги́бнуть, пропада́ть;

6. (о скоте) па́дать, до́хнуть, подыха́ть, издыха́ть;

1-6 см. прапа́сці;

7. (отсутствовать) пропада́ть;

ён ~да́ў не́дзе цэ́лы ме́сяц — он пропада́л где́-то це́лый ме́сяц;

8. (испытывать страдания, мучения) страда́ть, му́читься; бе́дствовать; погиба́ть; терпе́ть (лишения, бедствия и т.п.);

п. у адзіно́це — страда́ть (мучи́ться, бе́дствовать) в одино́честве;

9. (за кім) перен., разг. со́хнуть (по ком);

п. за дзяўчы́наю — со́хнуть по де́вушке;

дзе на́ша (маё) не ~да́ла! — где на́ше (моё) не пропада́ло!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапа́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Падаць некаторы час (гл. падаць у 1 знач.).

прапада́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Незак. да прапасці (у 1–4 і 6 знач.).

2. Быць, знаходзіцца дзе‑н.; праводзіць час дзе‑н. па-за домам. Малыя ўвесь дзень прападалі ў лесе, слухалі птушыныя спевы, збіралі ягады, грыбы. С. Александровіч. Булай прападаў на рабоце амаль увесь час, мог і заначаваць, калі што не ладзілася. Шыцік.

3. Маральна гінуць, апускацца, быць ні да чаго не прыгодным. — А цяпер .. [Хведар] прападае без сталай гаспадыні. Чорны. Так я прападаю, Не маючы долі, Як дуб усыхаю, Плачучы ў няволі. Купала.

4. перан. Разм. Сохнуць, пакутаваць па кім‑н. Дзяўчаты, маладушкі за .. [Новакам] прападалі. Гарэцкі.

•••

Дзе наша не прападала — выказванне рашучасці ісці на рызыку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапада́ць гл. прапасці

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прапа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; -па́ў, -па́ла; -падзі; зак.

1. Знікнуць невядома куды.

Дакументы прапалі.

Дзе ты на тыдзень прапаў? (не прыходзіў на працягу тыдня).

2. Перастаць быць бачным ці чутным.

Коннік сеў на каня і прапаў з віду.

3. Страціцца, знікнуць; загінуць, памерці.

Прапаў спакой, боль.

Гэты чалавек нідзе не прападзе.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прайсці без карысці, безвынікова.

Паўдня прапала.

|| незак. прапада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Дзе наша не прападала! (гаворыцца, калі хто-н. ідзе на рызыку спадзеючыся на ўдачу; разм.).

|| наз. прапа́жа, -ы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́шчыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца; незак.

Знішчацца, гінуць, прападаць.

Безгаспадарчасцю нішчыцца багацце дзяржавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пропа́дать сов. (об осадках), разг. прайсці́, прапа́даць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

disappear

[,dɪsəˈpɪr]

v.

зьніка́ць; прапада́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)