Прагно́з прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных’ (ТСБМ). Праз рус. прогно́з ’тс’ (параўн. Крукоўскі. Уплыў, 75 і наст.) з грэч. πρόγνωσις ’даведванне наперад; прадвызначэнне’ ад грэч. προ‑ ’паперад’ і γνωσις ’веданне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ка́рканне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. каркаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Дзесьці зверху чуваць карканне галоднага крумкача. Якімовіч. Над апусцелымі палямі з сумным карканнем лёталі чароды галодных варон. Чарнышэвіч.
2. перан. Разм. Злавеснае, нядобрае прадказанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Варажба́ ’гаданне’ (Гарэц.); ’чараўніцтва’ (Яруш., 118). Рус. ворожба, укр. ворожба, польск. wróżba ’гаданне, прадказанне’, балг. дыял. вра́жба́ ’лячэнне, дзеянне ўрача’, макед. вражба ’варажба’, серб.-харв. вра́жбина ’чараўніцтва’. Прасл. *voržьba < *voržiti (гл. варажыць). Аб суфіксацыі гл. SP, 1, 61–62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прагно́з, ‑у, м.
Прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных. [Вясна] надышла нечакана, насуперак прагнозу, які дало бюро надвор’я. Шамякін. Давяраўся сваёй інтуіцыі і Багдановіч, калі прарочыў будучае Коласу, Бядулі, Гарэцкаму. Але перш за ўсё яго прагнозы абапіраліся на рэальныя факты, на ўласны вопыт. Лойка.
[Грэч. prognōsis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадбачанне, прадказанне, прадгаданне, прароцтва, прагноз
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
предвозвеще́ние уст.
1. прадказа́нне, -ння ср.; неоконч. прадка́званне, -ння ср.;
2. спавяшчэ́нне (напе́рад), абвяшчэ́нне (напе́рад); прадвяшчэ́нне, -ння ср.; см. предвозвеща́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
предвеща́ние книжн., уст.
1. (то, что предсказано) прадвяшча́нне, -ння ср., прадрака́нне, -ння ср., прадказа́нне, -ння ср., прадка́званне, -ння ср.;
2. (предвестие) прадве́сце, -ця ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)