дэ́спат, ‑а, М ‑наце, м.
1. У рабаўладальніцкіх манархіях Старажытнага Усходу жорсткі самадзяржаўны правіцель.
2. перан. Жорсткі чалавек; тыран.
[Грэч. despotēs.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ге́тман, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).
1. Ва Украіне ў 16—17 стст.: выбарны начальнік казацкага войска і вярхоўны правіцель.
2. У Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы ў 16—18 стст.: камандуючы войскамі.
|| прым. ге́тманскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паса́днік, ‑а, м.
Гіст. Намеснік князя для кіраўніцтва горадам, вобласцю або выбраны вечам правіцель горада ў Старажытнай Русі. Княжацкі пасаднік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суверэ́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да суверэна; які ажыццяўляе вярхоўную ўладу. Суверэнны правіцель.
2. Які валодае суверэнітэтам, незалежны, самастойны. Суверэнная дзяржава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самовла́стный
1. самаўлада́рны, самаўла́дны;
самовла́стный прави́тель самаўлада́рны (самаўла́дны) праві́цель;
2. перен. самаўпра́ўны;
самовла́стное распоряже́ние самаўпра́ўнае распараджэ́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Войт гіст. ’сельскі стараста, прыказчык у часы прыгону’ (БРС, Нас., Касп., Гарэц., Мядзв., Шпіл.). Запазычанне з польск. wójt, якое ў сваю чаргу са с.-в.-ням. Voget ’дазорац, правіцель’ лац. vocātus, advocātus (Міклашыч, 393; Фасмер, 1, 335; Кюнэ, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 67). Менш. верагодна Жураўскі (БМ, 61) аб непасрэдным запазычанні беларускага слова з с.-в.-ням. Voget, Voit ’дазорац, правіцель’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Місцю́к, місьцю́к ’мастак, майстар, знаўца’, ’зух’ (Нас., Грыг., Бяльк.; паўд.-усх., КЭС), укр. мистю́к, рус. мастюк. Параўн. яшчэ бел. мастак. Усе з’яўляюцца пераўтварэннем са ст.-бел. майстеръ, майстръ, мастеръ, мистръ, мийстръ ’майстар, начальнік, правіцель’, ’настаўнік’, ’кат’, якія праз ст.-польск. мову прыйшлі з с.-в.-ням. meistere лац. magister ’правіцель; кіраўнік, настаўнік’ (Карскі, Труды, 312; Жураўскі, Бел. мова, 61; Булыка, Лекс. запазыч., 189).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сатра́п ’правіцель у старажытнай Персіі’ (ТСБМ). Відаць, запазычанне з рус. сатра́п ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74). Рус. праз грэч. σατράπης са ст.-пярс. xs̆adrapavan ’даглядальнік страны’ (ССРЛЯ, 13, 202), якое ад xs̆ara ’вобласць, правінцыя’ і pa(y)‑ ’кіраваць’ (Вальдэ-Гофман, 2, 482). Ст.-бел. сатрапъ ’правіцель у старажытнай Персіі’, паводле Булыкі, Лекс. запазыч., 28, праз грэчаскую мову са ст.-пярс. sitrab.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыра́н ‘правіцель у старажытнасці, які захапіў уладу сілай’ (ТСБМ), ‘правіцель, улада якога заснавана на дэспатызме і гвалце’, ‘кат, прыгнятальнік’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт.), ты́ран ‘тс’ (Вруб.), ст.-бел. тыраннъ (1562 г.), тиранъ (1574 г.), тираннъ, тыранъ ‘тс’ (ГСБМ). Культурнае запазычанне праз еўрапейскія мовы з лац. tyrannus < ст.-грэч. τύραννος ‘неабмежаваны уладар’, паходжанне не вызначана (Махэк₂, 664; Брукнер, 590; Голуб-Ліер, 495; ЕСУМ, 5, 571). Сюды ж тыра́ніць ‘праяўляць дэспатызм, мучыць, прыгнятаць’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
самаўлада́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які валодае аднаасобнай, неабмежаванай дзяржаўнай уладай. Самаўладарны правіцель. // Які распараджаецца самаўпраўна, паводле свайго нораву. Самаўладарная гаспадыня.
2. Схільны загадваць, падпарадкоўваць сваёй волі. Самаўладарны характар. // перан. Непераадольны, пранікнёны. Самаўладарны позірк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)