Ву́рвіняц ’жэўжык, свавольны хлапчук’ (З нар. сл.). Ад вы́рвацца, рваць, першапачаткова ’той, хто вырваўся з-пад шыбеніцы (калі абарвалася вяроўка)’; параўн. польск. urwaniec ’шыбенік’, рус. сорване́ц ’тс’, ато́рва ’тс’ (З нар. сл.); у на месцы ы — характэрная фанетычная асаблівасць гаворак поўдня Беларусі; параўн. вы́рвас ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адлі́га, ‑і, ДМ ‑лізе; Р мн. ‑ліг; ж.
Пацяпленне пасля марозу зімой, з павышэннем тэмпературы вышэй нуля. З раніцы павеяў заходні вецер, нагнаў хмар і прынёс адлігу. Чарнышэвіч. Адліга. Капае са стрэх, І вецер дзьме вільготны з поўдня, Счарнеў і асядае снег. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
норд, ‑у, М нордзе, м.
Спец.
1. Поўнач, паўночны напрамак.
2. Паўночны вецер. Калісьці я служыў на Каспіі. Мора гэтае вельмі зменлівае. То дзьме «марана» — вецер з поўдня, гонячы невысокія пеністыя хвалі, то раптам пачынае лютаваць шалёны «норд» і так расхвалюе мора, што яно ўскаламуціцца аж да дна. Хомчанка.
[Гал. noord.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раско́шны
1. в разн. знач. роско́шный;
~нае жыццё — роско́шная жизнь;
~ная прыро́да по́ўдня — роско́шная приро́да ю́га;
2. (не тесный) просто́рный, свобо́дный;
р. касцю́м — просто́рный (свобо́дный) костю́м
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вуплува́ць ’выплываць’ (Бяльк., КСТ). Супадаючыя формы з усходу і поўдня Беларусі тлумачацца па-рознаму: магілёўская форма адлюстроўвае фанетычныя змены, звязаныя з сістэмай дысімілятыўнага акання і моцнай лабіялізацыяй ы паміж губнымі (вып‑ > вуп‑, Яшкін, Узаемадзеянне, 65; Вайтовіч, Ненаціскны вакалізм, 43 і наст.), палеская форма ўтворана ад плуць ’плыць’ з пераходам ы > у пасля губных (Вайтовіч, там жа, 45 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вято́х ’апошняя квадра месяца’ (Байк. і Некр., Гар., Інстр. I, Карскі 2-3, Касп., КСП, КТС); ’месяц’ (Шатал.). Слова вядома на большай частцы беларускай тэрыторыі (за выключэннем поўдня). За межамі — рус. дыял. ветох ’тс’ (волх., смал., наўг., гарад., СРНГ); ’месяц’ (смал., СРНГ). Ад vetъxъ са зменай націску пасля субстантывацыі прыметніка (або ў выніку семантычнай кандэнсацыі канструкцыі vetъxъ měsenьcь). Гл. першаснае ветах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фарсі́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад фарсіраваць.
2. у знач. прым. Які адбываецца хутчэй звычайнага; паскораны. І яшчэ ніхто не ведаў, што сюды фарсіраваным маршам падыходзяць яшчэ дзве роты і будуць не пазней поўдня. Караткевіч. // У шахматнай гульні —вельмі хуткі, непазбежны. Фарсіраваны маг.
3. у знач. прым. Узмоцнены па гучанню, больш гучны, чым звычайна. Фарсіраваны голас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вузмук ’шост, да якога прымацаваны сеткавы мяшок у рыбалоўнай прыладзе («паплаў»)’ (рэч., калінк., Браім). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са значэннем прылады дзеяння; зыходнымі прыставачнымі дзеясловамі могуць быць *уз‑мы́каць або *вы‑смыка́ць ’вырываць, выхопліваць’; гл. мы́каць, смы́каць, семантыка якіх паказвае прызначэнне дэталі (параўн. «вузмукі маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж жорасцей», г. зн. пры дапамозе іх лёгка можна выхапіць сетку з вады), фанетыка характэрна для гаворак поўдня Беларусі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.
1. каго-што. Рухаючы, скрануць з месца; перамясціць. Вось малады дубок, як ні руш — не зрушыш, глыбока ў родную глебу паўрастала карэнне. Лужанін.
2. Скрануцца з месца; рушыць. Лабановіч зрушыў з месца і пайшоў у той бок, куды паляцеў і зараз жа знік магутны поезд. Колас. Сонца зрушыла з поўдня і пайшло ніжэй. Чорны.
•••
Горы зрушыць — выканаць вялікую, цяжкую работу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́сніцы, ‑ніц; адз. няма.
1. Вароты ў двор або з двара ў агарод, у поле. Мы ўвайшлі ў двор — звыклы сабе сялянскі двор, з хлевушкамі, павеццю, весніцамі на прыгуменне. Чорны. Нямала было пасля.. весніц на чужых дварах, з якіх я выганяў штодня чужую жывёлу. Брыль.
2. Уст. Плот з варотамі ў канцы вёскі. Сонца ўжо звярнула з поўдня, калі з весніц вёскі.. паказалася чарада кароў. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)